Фільм Андрэя Куцілы “Лісты” пра рэпрэсіі ў Беларусі адзначаны прэміяй на Венецыянскім міжнародным фестывалі Беларускі фільм “Лісты” (англійская версія Letters from the Silenced Country) стаў адным з лаўрэатаў 83-га Венецыянскага міжнароднага фестывалю. Як паведамляецца на сайце фестывалю, фільм удастоены прэміі The Impact Golden Globes Prize for Documentary (узнагарода “Залатога глобуса” за ўплыў у дакументальным кіно). На Венецыянскім фестывалі прэмія ўручаецца ў якасці незалежнага прыза. Ёй адзначаюцца карціны, якія валодаюць высокім мастацкім узроўнем і пры гэтым падымаюць вострыя сацыяльныя праблемы. Фестываль праходзіў 2–12 верасня. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 старонка Андрэя Куцілы ў "Фэйсбуку"