Арганізатары медыцынскага кангрэсу ў Вроцлаве знялі чырвона-зялёны сцяг пасля пратэстаў мясцовых беларусаў Арганізатары XIII Кангрэса медыцынскай Палоніі, які адбыўся ў Вроцлаве (Польшча) з 10 па 12 верасня, прыбралі афіцыйны беларускі чырвона-зялёны сцяг пасля пратэстаў мясцовай беларускай супольнасці. Пра сцяг на будынку кангрэс-цэнтра паведаміла кіраўнік фонду “Спадчына” Анастасія Сасыкбаева. Яна адзначыла, што гэтая сімволіка для яе “пра рэжым, рэпрэсіі, турмы і страх, пра тых, хто адабраў у беларусаў і беларусак права выбіраць сваю ўладу, гаварыць сваім голасам і жыць свабодна”. “А мая Беларусь — бел-чырвона-белая. Пра годнасць. Пра свабоду. Пра людзей, якія не здаліся”, — дадала яна. “Прыемна ведаць, што тут законы працуюць і мы можам намагацца, каб гэтай “кзшнай анучы” больш у нас не было. Хацелася б, каб не толькі ў Вроцлаве, але і па ўсёй Польшчы, і ў самой Беларусі ў першую чаргу”, — заявіла “Позірку” актывістка. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 фэйсбук-акаўнт Анастасіі Сасыкбаевай