У Мёрах патанула жанчына — ехала на ровары праз раку і ўпала з моста Пра утапленне ў Мёрах (Віцебская вобласць) жанчыны 1955 года нараджэння паведамляе Рэспубліканскае таварыства ратавання на водах (ТРВОД). Адзначаецца, што 12 верасня каля 16:30 яна ехала на ровары па мосце праз раку Мёрыца, аднак “не справілася з кіраваннем і ўпала ў ваду”. Паводле папярэдніх звестак, загінулая была нецвярозай. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 ТРВОД