У 2027 годзе Мінск плануе распачаць будаўніцтва аграгарадка ў Карабаху, заявіў амбасадар Беларусі ў Азербайджане Дзмітрый Піневіч “Мы завершым у 2027 годзе праектаванне аграгарадка разам з некаторымі аграпрамысловымі комплексамі. І калі ўсё будзе добра, то ў 2027 годзе плануем там пачынаць сумеснае будаўніцтва” — сказаў былы міністр аховы здароўя Піневіч, дадаўшы, што ў тым жа годзе плануецца размясціць у Агдаме сумесную вытворчасць ліфтаў. У кастрычніку 2024 года міністры сельскай гаспадаркі Азербайджана і Беларусі падпісалі дарожную карту па развіцці вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ў Агдамскім раёне. ☝️Большая частка Агдамскага раёна — тэрыторыі, якую Баку лічыў сваёй, а ААН разглядала як частку Азербайджана, — у 1993–2020 гадах знаходзілася пад кіраваннем непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікі (НКР). ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 report.az