9 верасня суседнія краіны ЕС зафіксавалі рэкордную за апошнія 66 дзён колькасць спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі Больш спробаў да гэтага было 5 ліпеня — 158. Латвія, мяжу якой мігранты бесперапынна штурмуюць 169 дзён, зарэгістравала 97 спробаў (столькі ж было 29 жніўня), Польшча — 24, Літва — 23. Паводле падлікаў “Позірку”, з пачатку верасня суседнія краіны ЕС паведамілі агулам аб 490 спробах парушэння мяжы мігрантамі, якія спрабуюць патрапіць на іх тэрыторыю праз Беларусь. Найбольшы ціск, як і ў папярэднія сем месяцаў (з сакавіка), адчувае Латвія, на долю якой прыйшлося 67,3% спробаў (330). У параўнанні з дзевяццю днямі жніўня актыўнасць нелегалаў у статыстычным вымярэнні вырасла на 15,6% (было 424 спробы). ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 strazgraniczna.pl