У Мінску перакрыты тэмпературны рэкорд 94-гадовай даўніны 20 тэмпературных рэкордаў зафіксавана 9 верасня на беларускіх метэастанцыях, сведчыць праведзены “Позіркам“ параўнальны аналіз аператыўных і даступных архіўных (па 48 станцыях) даных Белгідрамета. Найстарэйшы рэкорд — 94-гадовай даўніны — перапісаны ў Мінску, дзе паветра прагрэлася да 28 градусаў (27,4 у 1932 годзе). Найгарачэй было ў Брэсце — 31,5 градуса (29,9 у 1994 годзе) і Высокім — 31,4 (29,2 у 1994-м). У Гродне гістарычны максімум дня пратрымаўся 21 год (30,6 градуса супраць 28,5). ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Позірк"