🌙 Галоўныя навіны 9 верасня: 🥷 Мінтранс абавязаў перавозчыкаў перадаваць сілавікам звесткі аб пасажырах, якія выязджаюць за мяжу. ⛓️ Праваабаронцы: па “справе Беларускага Гаюна” асуджана не менш за 234 чалавекі 🤝 Бяляцкі і Коўл сустрэліся ў Вашынгтоне 🛢 Дзякуючы пастаўкам у Расію прыбытак беларускіх НПЗ найвышэйшы за дзесяцігоддзе. 💵 За восем месяцаў насельніцтва Беларусі прадало на 2,1 млрд долараў больш наяўнай валюты, чым набыло. 📷 У аграгарадок Дзівін Брэсцкай вобласці ўчора прызямліліся метэазонды з кантрабандай. Іх сустракалі супрацоўнікі МНС і сапёры. Крыніца: tiktok.com/@ozon_divin