Экс-амбасадар Польшчы Машкевіч: Я б не стаў гарантаваць, што Пачобут застанецца на волі Вяртанне экс-палітвязня, журналіста, актывіста польскай меншасці Анджэя Пачобута ў Беларусь з'яўляецца вынікам перамоваў паміж Мінскам і Вашынгтонам, лічыць былы амбасадар Польшчы ў Беларусі Марыюш Машкевіч. "Я кажу пра дыпламатыю [прэзідэнта ЗША Дональда] Трампа, якая вельмі спецыфічная, і [Аляксандр] Лукашэнка зацікаўлены ў тым, каб не пакрыўдзіць амерыканцаў. У Пачобута ёсць пэўны імунітэт", — адзначыў спікер. Цяперашнюю сітуацыю з Пачобутам нельга разглядаць як "своеасаблівую адлігу", лічыць былы дыпламат: "Гэта вынік эфектыўнай дыпламатыі амерыканскай адміністрацыі". ☝️53-гадовы Анджэй Пачобут быў вызвалены і вывезены з Беларусі ў Польшчу 28 красавіка. Ён быў у ліку асуджаных, якіх дэмакратычныя краіны вызвалілі ў рамках абмену з Беларуссю і РФ па схеме "пяць на пяць". ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Марыюш Машкевіч. Фота: civil.ge