За восем месяцаў насельніцтва Беларусі прадало на 2,1 млрд долараў больш наяўнай валюты, чым набыло Наяўнай валюты набыта на 6 млрд 70,8 млн долараў, прададзена — на 8 млрд 204 млн (-2 млрд 133,2 млн), безнаяўнай — на 3 млрд 80,3 млн і 2 млрд 557,3 млн адпаведна (+523 млн), сведчаць даныя Нацбанка. Агульны баланс наяўнай і безнаяўнай валюты ў насельніцтва склаў мінус 1.610,1 млрд. ☝️Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 верасня 2026 года склалі 15 млрд 243,3 млн долараў у эквіваленце, сведчаць папярэднія даныя Нацбанка. За жнівень яны павялічыліся на 1 млрд 47,8 млн долараў, або на 7,38%. Кіраўнік НБ Раман Галоўчанка раней называў чысты продаж валюты насельніцтвам адным з фактараў росту міжнародных актываў. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Ілюстрацыйнае фота: 8photo / freepik.com