Ціханоўская спадзяецца, што Пачобут зможа свабодна выехаць з Беларусі “Кожны, хто ведае яго гісторыю, разумее, колькі мужнасці стаіць за гэтым рашэннем”, — заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская з нагоды таго, што экс-палітвязень, журналіст і актывіст польскай меншасці Анджэй Пачобут 8 верасня часова вярнуўся ў Беларусь з Польшчы. Палітык адзначыла, што “часам нават ва ўмовах дыктатуры чалавек часам можа адваяваць для сябе маленькую прастору свабоды — дзякуючы ўласнай стойкасці і міжнароднай падтрымцы”. Яна “вельмі рада, што Анджэй цяпер у Беларусі і можа быць дома”. “Але важна не рабіць з гэтага выснову, што ў краіне нешта змянілася для ўсіх, — папярэдзіла Ціханоўская. — Рэпрэсіі працягваюцца: людзей затрымліваюць, заводзяць крымінальныя справы, ціснуць на родных, выклікаюць у КДБ. Для тых, хто мае рызыку пераследу, вяртанне па-ранейшаму можа быць небяспечным”. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Здымак Анджэя Пачобута на беразе Нёмана выклаў журналіст выдання Gazeta Wyborcza Барташ Веліньскі.