Міграцыйны ціск на Літву стаў наймацнейшым за апошнія чатыры месяцы 1.509 спробаў пранікнення мігрантаў з тэрыторыі Беларусі зафіксавалі за чатыры тыдні жніўня суседнія краіны Еўрасаюза, сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз аператыўных звестак іх памежных службаў. 80,6% спробаў прыйшлося на Латвію (1.216), 15,8% — на Літву (239), 3,6% — на Польшчу (54). 29 жніўня Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы (САДМ) адсправаздачылася аб 8 спробах пераходу, Дзяржаўная памежная служба Латвіі — аб 97. Даныя па Польшчы за гэты дзень будуць апублікаваныя 31 жніўня. Міграцыйны ціск на Літву ў жніўні стаў найбольш моцным за апошнія чатыры месяцы. За ўвесь ліпень САДМ паведаміла пра 163 спробы незаконнага пераходу (у 1,5 раза менш, чым за 29 дзён жніўня), за чэрвень — пра 94 (у 2,6 раза менш), за травень — пра 108 (у 2,3 раза менш). ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы