У жыхара Салігорскага раёна канфіскаваныя незарэгістраваныя стрэльбы і боепрыпасы Супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі ў жыхара Салігорскага раёна стрэльбы ІЖ і ТОЗ, часткі іншых стрэльбаў і больш за 130 боепрыпасаў розных калібраў. Паводле яго слоў, частку ён знайшоў у паветцы памерлага бацькі, астатняе перадалі знаёмыя, якія знайшлі зброю пры разборцы старой гаспадарчай пабудовы. Уладальнік не здаў зброю праз мінулую судзімасць за браканьерства. Канфіскаваная зброя накіраваная на экспертызу. ☝️Падобны выпадак быў у ліпені ў Глыбоцкім раёне — там у жыхара знайшлі зброю памерлага бацькі і завялі крымінальную справу. ✅ Падрабязнасцi 🗝 Без VPN 📷 УУС Мінаблвыканкама