З РФ у Беларусь увезеная партыя замежных тавараў без дакументаў — перавозчыку пагражае буйны штраф Гродзенскія мытнікі выявілі больш за 47 тыс. адзінак тавараў (адзенне, аўтазапчасткі, музычнае абсталяванне) коштам звыш 1 млн рублёў у грузавіку, які прыбыў з Расіі. Дакументаў на партыю не было. Супраць перавозчыка распачаты адміністрацыйны працэс, яму пагражае штраф да 50% кошту тавараў. ✅ Подрабязнасцi 🗝 Без VPN 📷 Прэс-служба ДМК