НАУ прапанавала ЕС і Польшчы ўвесці санкцыі за прызнанне ў Беларусі "экстрэмісцкімі" шэрагу еўрапейскіх медыя Павел Латушка звярнуўся да Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў і МЗС Польшчы з прапановай увесці "асіметрычныя санкцыі" супраць рэжыму Лукашэнкі ў сувязі з прызнаннем "экстрэмісцкімі" матэрыяламі польскага агенцтва PAP, тэлесеткі Euronews і праекта EUvsDisinfo. Латушка адзначыў, што гэтыя рашэнні ствараюць рызыку крымінальнага пераследу для карыстальнікаў у Беларусі і ЕС. НАУ прапанавала ўвесці санкцыі супраць БелТА і прапагандыстаў, суддзяў, якія выносяць рашэнні, і кіраўніцтва Мінінфарма. У адказе з Польшчы паведамілі, што матэрыялы накіраваныя на ацэнку для магчымага ўключэння ў нацыянальны санкцыйны спіс. ✅ Подрабязнасцi 🗝 Без VPN 📷 pixabay.com