Апалагет палітыкі Лукашэнкі дэпутат Шпакоўскі паўдзельнічае ў міжнароднай канферэнцыі на тэму правоў чалавека Тэма форуму ў Самаркандзе— "Аднаўленне правоў чалавека, справядлівасці і годнасці для ўсіх". У праграме — сесіі пра правы моладзі падчас канфліктаў, лічбавыя правы, клімат, эканоміку і палітычныя правы, але асобных панэляў пра рэпрэсіі або палітвязняў няма. ☝️41-гадовы Шпакоўскі — былы апазіцыянер, які перайшоў на праўладныя пазіцыі, працаваў у ЦВК, Савеце бяспекі, камісіі па змене Канстытуцыі, быў дарадцам-пасланнікам у Расіі. Ён адмаўляе рэпрэсіі ў Беларусі і выступае супраць амністыі палітвязняў. Знаходзіцца пад санкцыямі Польшчы і Украіны. Міжпарламенцкі саюз аб'ядноўвае 183 парламенты, у тым ліку беларускі. ✅ Подрабязнасцi 🗝 Без VPN 📷 Нацыянальны прэс-цэнтр / стоп-кадр: "Позірк"