Ціханоўская: Мы ў даўгу перад загінулымі абаронцамі за будучыню, у якой Украіна пераможа, а Беларусь нарэшце будзе вольнай "Мы ўшаноўваем усіх, хто аддаў сваё жыццё за свабоду Украіны, у тым ліку беларусаў, якія змагаліся і загінулі, абараняючы яе" — адзначыла беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская ў Дзень памяці загінулых абаронцаў Украіны, які адзначаецца 29 жніўня. Яна падкрэсліла, што мы ў даўгу перад імі за будучыню, дзе Украіна пераможа, а Беларусь стане вольнай. Дата 29 жніўня звязаная з трагедыяй пад Ілавайскам у 2014 годзе, калі расіяне расстралялі ўкраінскіх вайскоўцаў падчас выхаду з "зялёнага калідора". ☝️Паводле ўкраінскага МЗС, за Украіну загінула больш за 90 беларусаў, на баку Расіі — больш за 500. ✅ Подрабязнасцi 🗝 Без VPN 📷 David Tomaseti / unsplash.com