Справа аб узброеным нападзе на пажылую пару ў Смалявіцкім раёне накіраваная ў суд Трое маладых людзей — двое 18-гадовых і адзін 17-гадовы — абвінавачваюцца ў замаху на злачынства, наўмысным прычыненні цяжкіх цялесных пашкоджанняў групай асобаў і збіцці пажылых людзей. 16 лютага яны праніклі ў дом 63-гадовага мужчыны і 65-гадовай жанчыны, каб за грошы (ім абяцалі 300 тыс. рублёў) зламаць ім рукі і ногі. Падчас нападу яны збілі таксама 67-гадовага брата гаспадара, фіксавалі ўсё на відэа. Ад расправы выратавала трывожная кнопка, якую паспеў націснуць гаспадар. Фігуранты — замежныя грамадзяне, знаходзяцца пад вартай. Паводле версіі следства, замоўцам мог быць сужыцель дачкі пацярпелых, які пагражаў ёй расправай над бацькамі. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 M ZHA / unsplash.com