З-за паху гары не менш як на паўгадзіны быў перарваны рух цягнікоў на трэцяй лініі Мінскага метрапалітэна Увечары 28 жніўня рух на трэцяй (Зеленалужскай) лініі метро быў спынены з-за паху гары ў тэхнічным памяшканні канцавой станцыі "Слуцкі гасцінец". Перавозчык паведаміў пра гэта ў 22:16, на месца прыбылі супрацоўнікі МНС (9 машын). У 22:44 (час публікацыі ў тэлеграм-канале метрапалітэна) рух быў адноўлены на ўчастку ад "Юбілейнай плошчы" да "Немаршанскага сада". У 23:02 праца "Слуцкага гасцінца" была таксама адноўленая. Яе адкрылі менш за два гады таму — 30 снежня 2024 года. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 tuda-suda.by