Пасля двухтыднёвага перапынку мігранты другія суткі спрабуюць пранікнуць на тэрыторыю ўсіх трох суседніх краін ЕС Другія суткі запар Латвія, Літва і Польшча фіксуюць спробы нелегальнага пераходу мяжы з Беларусі. 26 жніўня зафіксавана 25 спробаў, 27 жніўня — 68. Да гэтага два тыдні мігранты штурмавалі толькі адну або дзве мяжы. Літоўская пагранслужба паведаміла пра затрыманне грамадзяніна Пакістана і двух алжырцаў, якія праніклі ў ЕС праз латвійскую мяжу і спрабавалі дабрацца да Германіі. САДМ адзначае рост міграцыйнага ціску на Латвію — нягледзячы на карацейшую мяжу, спробаў там у 8 разоў больш, чым у Літвы. Таксама расце другасная міграцыя: за 7 месяцаў 2026 года зарэгістравана 1.836 выпадкаў (за ўвесь 2025-ы — 1.288). ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 САДМ