З Беларусі могуць выслаць яшчэ 11 польскіх святароў Яшчэ 11 польскіх каталіцкіх святароў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі могуць пакінуць Беларусь, бо яны не атрымалі дазвол ад упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў на працяг рэлігійнай дзейнасці, а “некаторыя атрымалі такі дазвол на мінімальны тэрмін”, — паведамляе ініцыятыва “Хрысціянская візія”. Адзначаецца, што ў сувязі з гэтым старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Іосіф Станеўскі накіраваў просьбу да Аляксандра Лукашэнкі аб “падаўжэнні дазволу на служэнне гэтых святароў у Беларусі”. Называецца прозвішча аднаго святара з 11 — Раман Шульц, які служыў у Беларусі з 2007 года. Паведамляецца, што з ім ужо “развіталіся” 15 жніўня падчас імшы з нагоды свята ўнебаўзяцця найсвяцейшай панны Марыі ў Кафедральным касцёле Магілёва. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 katolik.life