🕊📚Міралюбівая пазіцыя Беларусі трансліруецца і праз моц мастацкага слова Штогод Дзень беларускага пісьменства падкрэслівае гэта. І сёння свята прымаюць Касцюковічы — радзіма нашых класікаў Аркадзя Куляшова і Івана Чыгрынава. 📍Зараз тут кнігалюбы і літаратары з усёй краіны. Замацаваць свята слова ў дзяржаўнай афішы вырашыў Прэзідэнт у 1994 годзе. Сёння ён павіншаваў удзельнікаў і гасцей. 💬"Упэўнены: менавіта на гэтай зямлі кожны зможа дакрануцца да сапраўдных літаратурных скарбаў нашага народа, пачуць гучанне роднай мовы, адкрыць для сябе новыя імёны і творы сучасных беларускіх і замежных аўтараў", — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Сёння не толькі цытавалі класікаў, але і агучылі імёны лаўрэатаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі. 😉Пра што гаварылі на свяце — слухала Лідзія Заблоцкая. 💜 NEWS.BY в MAX