Наша Ніва ✔

@nashaniva · tech · Belarusian · active

Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews

Subscribers 22.1K Subscribers, last 30 days: 22.1K → 22.1K +0 24h
Reach per post (ERR) 49.5%10.9K avg views
Posting 40.8/day last 30 minutes ago
Reactions per 1K views 16.8 🤬 ❤ 👍
  1. Алжыр адправіць свае войскі ў суседні Нігер. Там цяпер кіруе прарасійская хунта Парламент Алжыра амаль аднагалосна ўхваліў адпраўку войскаў у суседні Нігер. Гэта стане першым выпадкам размяшчэння алжырскіх узброеных сіл за мяжой з 1970‑х гадоў. Рашэнне прынялі ў нядзелю, 25 кастрычніка, на фоне ўмацавання супрацоўніцтва дзвюх краін пасля прадухіленай спробы дзяржаўнага перавароту ў Нігеры. https://nashaniva.com/407804 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407804

  2. У Швейцарыі ўжо больш за месяц як знікла сястра двух былых беларускіх палітвязняў Ужо больш за месяц не выходзіць на сувязь з роднымі 27‑гадовая Луіза Піпія — грамадзянка Беларусі, якая жыве ў Швейцарыі. Пра гэта @zerkalo_io паведаміў яе брат Тамаз. https://nashaniva.com/407807 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407807

  3. The Insider: Новы санкцыйны пакет Еўрасаюза складалі праз штучны інтэлект Новы пакет санкцый Еўрасаюза супраць Расіі выклікаў крытыку экспертаў праз шматлікія памылкі, неактуальныя звесткі і адсутнасць кітайскіх кампаній у спісе. Паводле расследавання выдання The Insider, у дакуменце, які апублікаваны 12 кастрычніка і ахоплівае больш за 1500 фізічных і юрыдычных асоб, ёсць прыкметы выкарыстання вялікіх моўных мадэляў (LLM) пры падрыхтоўцы матэрыялаў. Аўтары расследавання сцвярджаюць, што вынік не быў належным чынам правераны спецыялістамі. https://nashaniva.com/407805 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407805

  4. Лукашэнка: Беларусы чакаюць з'яўлення ў крамах мангольскага кашміру Манголія плануе да 2029 года павялічыць утрая аб’ём узаемнага гандлю з Беларуссю. Пра гэта заявіў прэзідэнт гэтай краіны Ухнаагійн Хурэлсух падчас сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам. https://nashaniva.com/407802 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407802

  5. На Гродзеншчыну прыедзе шмат працоўных мігрантаў з Таджыкістана Працаваць таджыкам прапануюць больш чым у дзесяці кампаніях рэгіёна. Вакансіі ёсць у будаўніцтве, сельскай гаспадарцы, тэкстыльнай і цяжкай прамысловасці, сферы паслуг і на транспарце, піша @pozirkonline. https://nashaniva.com/407799 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407799

  6. Для Белтэлерадыёкампаніі ўзвядуць новы будынак На сайце дзяржаўных закупак апублікавалі запрашэнне да ўдзелу ў конкурсе на выбар генеральнай праектнай арганізацыі, якая будзе выконваць праектныя і пошукавыя работы. https://nashaniva.com/407796 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407796

  7. Уладальнікі электрамабіляў пачнуць плаціць транспартныя падаткі нароўні з усімі Ільгота на электрамабілі, якая дзейнічала з улікам экалагічнасці такога віду транспарту, скончылася. https://nashaniva.com/407792 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407792

  8. Расіі ўпершыню пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне даручылі правесці чэмпіянат свету Масква прыме чэмпіянат свету па цяжкай атлетыцы ў 2030 годзе. Гэта першы выпадак з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну ў 2022 годзе, калі міжнародная федэрацыя алімпійскага віду спорту вырашыла правесці ў Расіі спаборніцтвы сусветнага ўзроўню. https://nashaniva.com/407794 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407794

  9. Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла Яшчэ нядаўна Валерыя Баброўнік прасіла параіць добрага стаматолага, каб выдаліць зуб мудрасці. У выніку гэтая маніпуляцыя прывяла да смерці маладой жанчыны. https://nashaniva.com/407787 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407787

  10. Футбаліст зборнай Беларусі быў у цягніку, які трапіў пад удар беспілотніка пад Варонежам Руслан Мялкоўскі вяртаўся цягніком разам з маскоўскім «Лакаматывам» з матча ў Растове-на-Доне. https://nashaniva.com/407790 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407790

  11. Італія выслала ў Мінск двух беларусаў адразу пасля іх вызвалення з турмы На іх рахунку збыт крадзенага і кантрабанда тытуню ў правінцыі Парма. https://nashaniva.com/407784 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407784

  12. Венядзіктаў: «У адным з абменаў, пра які гучна не казалі», Украіна вызваліла некалькі дзясяткаў беларускіх наёмнікаў Былы галоўны рэдактар радыёстанцыі «Эхо Москвы» Аляксей Венядзіктаў у інтэрв'ю Іллю Варламаву паразважаў, наколькі Лукашэнка залежны ад Пуціна і што стаіць за дамоўленасцямі аб вызваленні палітвязняў. https://nashaniva.com/407763 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407763

  13. 11 недэпрэсіўных кніг беларускай літаратуры, якія раяць прачытаць. Большасць з іх — сучасных аўтараў Папрасілі культуролага, выдаўца, літаратара і культавую настаўніцу Ліцэя БДУ параіць, што варта пачытаць, каб агульная млявасць і абыякавасць да жыцця не прагрэсавалі. І вы пішыце ў каментарах пра свае адкрыцці. https://nashaniva.com/405774 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405774

  14. edited

    Памёр Леанід Цупрык Некалі ўплывоваму чыноўніку Баранавічаў і Брэсцкага аблвыканкама быў 71 год. https://nashaniva.com/407772 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407772

  15. Айцішнік зарабляў 6000 еўра, а цяпер — $500 «Ну хоць паспеў купіць кватэру». https://nashaniva.com/407775 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407775

  16. У Пецярбургу цела двухгадовага дзіцяці знайшлі ў халадзільніку. Яго бабулю забілі да смерці. Падазраваны — настаўнік матэматыкі Сужыцелька падазраванага і яе забітая маці — таксама настаўнікі. https://nashaniva.com/407776 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407776

  17. Памерла галоўны доктар 3‑й стаматалогіі Мінска Вікторыя Музыкантава заўчасна пайшла з жыцця ў 40 год. https://nashaniva.com/407766 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407766

  18. Ці стане Францыя рызыкаваць Парыжам, баронячы Варшаву? Французскі «ядзерны парасон» такі ж сумнеўны, як амерыканскі Замест амерыканскага «ядзернага парасона», у надзейнасці якога Еўропа ўсё больш сумняваецца, Францыя прапануе ўласны, да якога ўжо далучыліся дзесяць еўрапейскіх краін. Але ці гатовы Парыж рызыкаваць сабой дзеля абароны саюзнікаў? https://nashaniva.com/407771 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407771

  19. Пальчыс пра ліст Калеснікавай і Золатавай: «За ўсё добрае, супраць усяго дрэннага», але ў рэальнасці гэта пакіне 9 мільёнаў у лакальным КНДР Былы палітвязень Эдуард Пальчыс адгукнуўся на адкрыты ліст 73 былых палітвязняў да еўрапейскіх лідараў. https://nashaniva.com/407767 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407767

  20. У Мінску 45-гадовая кіроўца Opel няўдала перастроілася Раніцай 26 кастрычніка на Партызанскім праспекце сутыкнуліся Opel і Geely. Паводле ДАІ, 45-гадовая кіроўца Opel пры перастраенні ўрэзалася ў Geely. Ад удару той перакуліўся. 31-гадовую кіроўцу Geely шпіталізавалі.

  21. Older posts