Наша Ніва ✔

@nashaniva · tech · Belarusian · active

Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews

Subscribers 22.1K Subscribers, last 30 days: 22.1K → 22.1K +0 24h
Reach per post (ERR) 49.4%10.9K avg views
Posting 40.9/day last 26 minutes ago
Reactions per 1K views 16.8 ❤ 🤬 👍
  1. edited

    Зяленскі: Ніхто не чакаў, што рускія пойдуць праз Беларусь і будуць наступаць на сталіцу Уладзімір Зяленскі расказаў, чаму наступ праз Беларусь на Кіеў стаў нечаканасцю для ўсіх, як вайна змяніла яго і чаму для міру неабходнае пакаранне вінаватых: «У столькіх людзей вырвалі сэрцы, і новага сэрца не будзе». https://nashaniva.com/407485 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407485

  2. edited

    У Бранскай вобласці ў фуру з беларускім кіроўцам прыляцеў дрон Беларус быў паранены раніцай 22 кастрычніка ў Жукоўскім раёне Бранскай вобласці Расіі. Беспілотнік трапіў у фуру. Здарэнне адбылося а 5:33. Мужчыну шпіталізавалі. Паводле МЗС, пагрозы яго жыццю няма.

  3. У выніку расійскага ўдару па Кіеве разбураныя некалькі гандлёвых цэнтраў Пашкоджаныя гіпермаркет «Эпіцентр», «Ашан» і гандлёвы комплекс Retail Park. https://nashaniva.com/407474 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407474

  4. Палітолаг Валер Карбалевіч назваў самы важны дзень у сваім жыцці «Гэта той дзень, калі я не пайшоў у лазню», — расказаў палітычны аглядальнік у праграме «Мне толькі спытаць» на @belsat. https://nashaniva.com/407468 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407468

  5. Беларуская прадпрымальніца прадала вілу ў Юрмале амаль за 7 мільёнаў еўра У Юрмале адбылася адна з найбуйнейшых за апошні час здзелак з гістарычнай нерухомасцю. Беларуска Марыя Гвардзейцава прадала трохпавярховую вілу на беразе Рыжскага заліва. https://nashaniva.com/407469 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407469

  6. Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода Прапаў амаль год назад — а ніхто і не заўважыў яго знікнення. https://nashaniva.com/407455 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407455

  7. У Беларусі здымаюць серыял пра «СВА». Набіраюць масоўку на дыверсантаў, а сярод акцёраў — былы міністр Руслан Чарнецкі У беларускіх адмысловых чатах шукалі акцёраў, прычым на ролі салдат, курсантаў і нават аператара дрона. Што гэта за кіно? https://nashaniva.com/407393 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407393

  8. edited

    У Беларусі абмежавалі доступ з-за мяжы да сайтаў праз небяспечныя памылкі ў PHP Частка беларускіх сайтаў можа не адкрывацца з іншых краін. Замежны ўваходны трафік абмежавалі паводле распараджэння органа, які каардынуе кібербяспеку. https://nashaniva.com/407467 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407467

  9. Статкевіч: Калі Беларусь возьме ўдзел у агрэсіі супраць NATO ці стане тылам для такіх дзеянняў, то ўдар NATO па Беларусі будзе непазбежным Мікола Статкевіч параўнаў падтрымку Лукашэнкі Крамлём з ханскім ярлыком на княжанне. За захаванне ўлады Лукашэнка плаціць усё большую цану, і гэта можа надта дорага абысціся беларусам, піша палітык. https://nashaniva.com/407465 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407465

  10. «Я пісаў маме, а яна ўжо была мёртвая» — гісторыі загінулых пасля ўдару па Новай Вадалазе на Харкаўшчыне 19 кастрычніка расійскі беспілотнік ударыў па цэнтральным парку Новай Вадалагі на Харкаўшчыне, дзе адпачывалі сем’і з дзецьмі. https://nashaniva.com/407462 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407462

  11. Ва Уроцлаве беларусам залілі замкі мантажнай пенай і напісалі на дзвярах «Прэч». З кватэры іх вызвалялі ратавальнікі Раніцай 21 кастрычніка беларуска Вікторыя і яе хлопец Раман не змаглі выйсці са сваёй кватэры. Ім давялося выклікаць пажарных. Вікторыя расказала @mostmediaio, што ў апошнія тыдні ў пары абвастрыліся канфлікты з суседзямі. https://nashaniva.com/407461 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407461

  12. +1

    У Новай Маскве ў выніку атакі беспілотнікаў пашкоджаныя паліклініка і жылыя дамы. У Серпухаве атакаваны арсенал Мінабароны Расіі Паводле слоў мэра расійскай сталіцы Сяргея Сабяніна, з вечара 21‑га да чатырох гадзін раніцы ў бок Маскоўскага рэгіёна ляцелі 630 украінскіх беспілотнікаў. https://nashaniva.com/407460 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407460

  13. Meta аштрафавалі на 25 мільярдаў даляраў за падман карыстальнікаў сацсетак наконт абароны іх звестак Першапачаткова памер штрафу для кампаніі, якая валодае фэйсбукам, інстаграмам, WhatsApp, склаў 219 млрд даляраў, зыходзячы з 5 000 даляраў за кожнае з 43 млн парушэнняў, устаноўленых прысяжнымі. Аднак суддзя знізіў суму да 25 млрд. https://nashaniva.com/407457 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407457

  14. Стала вядома, што за новы будынак для БДУ паставяць у цэнтры Мінска Будынак размесціцца ў квартале паміж вуліцамі Свярдлова, Ленінградскай, Бабруйскай і праспектам Незалежнасці. https://nashaniva.com/407453 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407453

  15. «Палова групы — са слязамі на вачах». Беларуска арганізуе незвычайныя падарожжы — ад сустрэчы з кітамі да сафары Кацярына арганізуе падарожжы ў Ісландыю, Нарвегію і Афрыку. Яе турысты назіраюць за кітамі, адпраўляюцца на сафары і даследуюць цяжкадаступныя мясціны. Але не на ўсе прыгоды Кацярына гатовая пагадзіцца. Напрыклад, яна адмовілася арганізоўваць плаванне з кітамі на Маўрыкіі, даведаўшыся, як там абыходзяцца з жывёламі. @mostmediaio паразмаўляла з ёй пра незвычайную працу, небяспекі і любоў да кітоў. https://nashaniva.com/407448 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407448

  16. edited

    Легендарны гродзенскі футбаліст і трэнер трапіў пад крыміналку Прозвішча Сяргея Саладоўнікава ўжо прыбралі з афіцыйнага сайта клуба «Нёман». https://nashaniva.com/407450 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407450

  17. edited

    У Мінску адкрылі яшчэ адзін Mak by Гэта першая ўстанова сеткі ў Лошыцы і 29‑я ва ўсёй Беларусі. https://nashaniva.com/407434 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407434

  18. Беларус пасля смерці жонкі застаўся адзін з дзецьмі Іх у яго 12, але ён добра дае рады. https://nashaniva.com/407447 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407447

  19. edited

    «Запрасіў мяне на спатканне і прыехаў на яго з пакетам памідораў замест кветак». Што ўспамінаюць пра Яна Памедора Рэуцкага, адміна шматтысячнай суполкі беларусаў Польшчы Ян Памедор Рэуцкі аб’яднаў 28 тысяч чалавек у суполцы беларускіх эмігрантаў Варшавы. @NashaNiva сабрала ўспаміны пра берасцейца, які днямі памёр у 50 гадоў. https://nashaniva.com/407418 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407418

  20. edited

    Галоўнае за 21 кастрычніка Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію Памочнік Пуціна: Справа ідзе да завяршэння канфлікту ва Украіне. Зяленскі заявіў пра гатоўнасць да мірнага пагаднення з размежаваннем па цяперашняй лініі фронту PandaDoc звольніў частку каманды Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах Адрэзаў сабе ступню нажом для тушонкі і працягваў ваяваць. Гісторыя ўкраінца, якога эвакуявалі беспілотнікам пасля 491 дня на пазіцыі «Запрасіў мяне на спатканне і прыехаў на яго з пакетам памідораў замест кветак». Што ўспамінаюць пра Яна Памедора Рэуцкага, адміна шматтысячнай суполкі беларусаў Польшчы Кіраўнік кампаніі паспрабаваў уладкавацца на працу па вакансіі ў сваю фірму — і не прайшоў адбор Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе «Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»

  21. Older posts