Наша Ніва ✔

@nashaniva · tech · Belarusian · active

Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews

Subscribers 22.1K Subscribers, last 30 days: 22.1K → 22.1K +0 24h
Reach per post (ERR) 49.4%10.9K avg views
Posting 40.8/day last 17 minutes ago
Reactions per 1K views 16.9 ❤ 🤬 👍
  1. Дарослыя ўсё часцей купляюць цацкі для сябе, а дзяцей нараджаюць усё менш. Што адбываецца? Канструктары Lego, калекцыйныя лялькі і карткі з пакемонамі ўсё часцей купляюць для сябе дарослыя. У ЗША на хатнія гаспадаркі без дзяцей ужо прыпадае больш за палову продажаў цацак. І ўсё гэта адбываецца на фоне падзення нараджальнасці ва ўсім свеце. Чаму дарослых так цягне да дзіцячых забаў, разбіралася The Independent. https://nashaniva.com/407234 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407234

  2. Навукоўцы стварылі таблеткі ад аблысення Прэпарат пакуль эксперыментальны. https://nashaniva.com/407391 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407391

  3. PandaDoc звольніў частку каманды «Мы прынялі цяжкае рашэнне». https://nashaniva.com/407394 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407394

  4. edited

    Перамовы Пуціна і Уіткафа пачаліся з вызвалення 74‑гадовага амерыканца з расійскай турмы Напярэдадні прэзідэнт ЗША запэўніў журналістаў, што «нікому іншаму не ўдалося б» дабіцца вызвалення Стывена Хабарда. Таго ў Расіі асудзілі за найміцтва. https://nashaniva.com/407397 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407397

  5. Адрэзаў сабе ступню нажом для тушонкі і працягваў ваяваць. Гісторыя ўкраінца, якога эвакуявалі беспілотнікам пасля 491 дня на пазіцыі Амаль паўтара года ўкраінскі вайсковец Канстанцін Уласенка правёў на баявой пазіцыі на купянскім кірунку. Больш за сем месяцаў ён заставаўся адзін, без магчымасці выбрацца да сваіх. Калі праз цяжкія раненні пачалося адміранне тканак, салдат быў вымушаны самастойна ампутаваць сабе ступню звычайным нажом. Ён ужо амаль не верыў, што вернецца жывым. Але ўрэшце яго ўдалося выратаваць дзякуючы незвычайнай аперацыі. Знаёмім з падрабязнасцямі. https://nashaniva.com/407388 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407388

  6. edited

    Загінуламу хлопцу было 22 гады У гэтым шматпавярховіку ён здымаў кватэру, расказаў адзін з суседзяў па доме «Анлайнеру». — Быў спакойным, ціхім чалавекам. Жыў адзін. Высокі такі, заўсёды дагледжаны і акуратна апрануты. Бачыў яго рэдка, бо нашы графікі не супадалі. Ніколі не шумеў, не ўступаў у канфлікты, п'яным яго ніхто не бачыў — увогуле, добры сусед, самы звычайны хлопец, — сказаў мужчына.

  7. Ціханоўская абмеркавала з рэктарам ЕГУ падтрымку беларускіх студэнтаў і будучыню ўніверсітэта У Варшаве Святлана Ціханоўская ўпершыню сустрэлася з рэктарам Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Вілюсам Шадаўскасам. https://nashaniva.com/407389 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407389

  8. edited

    «6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на вялізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі Жанчына трапіла ў аварыю па сваёй віне на арандаванай машыне і расказала, што мусіць кампенсаваць 6850 рублёў шкоды. «Падстрахоўка» — гэта міф», — даводзіць яна. https://nashaniva.com/407386 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407386

  9. Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі А калі была адміністратыўка за ўдзел у пратэстах, то нельга нават вылучацца. https://nashaniva.com/407383 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407383

  10. edited

    Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек і павіс на тросе Мужчына быў у чорным і ў балаклаве. https://nashaniva.com/407381 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407381

  11. «Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?» Алесь Мухін вядомы найперш як адзін з самых паспяховых беларускіх гульцоў у «Што? Дзе? Калі?». Аднак асноўны занятак знаўцы — зусім не тэлебачанне, а бізнэс. Ëн расказаў, якіх маштабаў дасягнула кампанія, якой ён кіруе, колькі атрымлівае за вядзенне інтэлектуальнай гульні і навошта чалавеку патрэбна эрудыцыя. https://nashaniva.com/407340 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407340

  12. edited

    Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах Пуцін асабіста загадаў узмацніць дыверсіі супраць краін НАТА. У падрыхтоўцы атакі ў Лейпцыгу істотную ролю адыгрывалі беларусы, піша The Wall Street Journal са спасылкай на звесткі амерыканскіх спецслужбаў. https://nashaniva.com/407377 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407377

  13. Былы дырэктар «Сілічаў» жыве ў Крыме і судзіцца з суседкай, якая казала, што ён датычны да смерці чалавека Сяргей Шайко, які кіраваў горналыжным комплексам у 2006—2009 гадах, цяпер працуе настаўнікам гісторыі ў школе на акупаваным паўвостраве. https://nashaniva.com/407286 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407286

  14. На Зямлі ёсць тры тэрыторыі, якія не хоча забіраць ніводная краіна. Чаму так атрымалася? Амаль уся суша на Зямлі падзелена паміж дзяржавамі. Аднак у свеце дагэтуль існуюць тры тэрыторыі, на якія не прэтэндуе ніводная краіна. Прычым у двух выпадках суседнія дзяржавы свядома адмаўляюцца ад гэтых зямель. https://nashaniva.com/407249 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407249

  15. У Аўстраліі метэарадары пачалі паказваць дождж, якога няма. Аказалася, што гэта мільёны матылькоў У аўстралійскім штаце Новы Паўднёвы Уэльс метэаролагі сутыкнуліся з незвычайнай з'явай. Прыборы ноч за ноччу фіксуюць ападкі на вялізных тэрыторыях, але на зямлю не падае ні кроплі. Навукоўцы знайшлі нечаканае тлумачэнне гэтаму феномену. https://nashaniva.com/407330 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407330

  16. Францыя прызнала няўдачы ў сваім адказе на гвалт. Цяпер разгортвае войска і рыхтуецца да новых пратэстаў Урад прызнаў, што падчас беспарадкаў на мінулых выхадных дапусціў правалы ў працы спецслужбаў. https://nashaniva.com/407371 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407371

  17. Трамп пра пагадненне паміж Пуціным і Зяленскім: Ім неабавязкова знаходзіцца ў адным пакоі Ён таксама распавёў пра тое, як адзін «дурны расійскі генерал» у пачатку поўнамаштабнага ўварвання проста заблукаў па дарозе да Кіева і затрымаўся ў гразі. https://nashaniva.com/407369 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407369

  18. «Паглядзім, што скажа Пуцін». Уіткаф ляціць у Расію, каб абмеркаваць новыя мірныя прапановы, вылучаныя на сустрэчы з Зяленскім у Осла Пра якія прапановы вядзецца размова? https://nashaniva.com/407368 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407368

  19. edited

    Бяда ў беларускага Z-гурта Skynet: саліст скардзіцца, што ўлады не пускаюць іх на сцэну Калісьці рок-гурт Skynet спяваў па-беларуску — цяпер жа прысвячае песні вайне. Але нягледзячы на дэманстратыўную падтрымку Лукашэнкі і Пуціна застаецца за бортам беларускай эстрады. https://nashaniva.com/407332 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407332

  20. edited

    Трамп: Расія — гіганцкая краіна з неабмежаваным запасам людзей, а Украіна сама павінна хацець міру Паводле Трампа, калі Кіеў не захоча пайсці на такое пагадненне, наступствы для краіны могуць быць вельмі дрэннымі. https://nashaniva.com/407364 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407364

  21. Older posts