Наша Ніва ✔

@nashaniva · tech · Belarusian · active

Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews

Subscribers 22.1K Subscribers, last 30 days: 22.1K → 22.1K +0 24h
Reach per post (ERR) 49.3%10.9K avg views
Posting 40.8/day last 34 minutes ago
Reactions per 1K views 16.9 ❤ 🤬 👍
  1. edited

    Зяленскі: Вашынгтон спрабуе арганізаваць трохбаковую сустрэчу з Пуціным і Трампам у ААЭ, Саудаўскай Аравіі або ЗША «Але ніякага пацвярджэння пакуль не было ні ад Расіі, ні ад ЗША», — сказаў прэзідэнт Украіны. https://nashaniva.com/407125 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407125

  2. Адвакатку са Смалявічаў адправілі ў калонію за палітыку 39‑гадовая Юлія Нікіціна (Назаранка) шмат гадоў працавала ў сістэме ЖКГ, а пасля стала адвакаткай. Нядаўна яе асудзілі паводле палітычнага артыкула і адправілі за краты. https://nashaniva.com/407095 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407095

  3. edited

    На СТБ запусцілі новае рэаліці для пошуку кахання. Удзельнікам прапаноўваюць нюхаць потныя майкі і даіць казу У шоу «Формула кахання» герояў як толькі не выпрабоўвалі. https://nashaniva.com/407115 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407115

  4. Паглядзіце, які гол-прыгажун забіў у свае вароты беларускі футбаліст Гэта адбылося ў першым тайме матча 25‑га туру чэмпіянату Беларусі паміж «Іслаччу» і «Мінскам». https://nashaniva.com/407120 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407120

  5. У Парыжы пачаліся сутыкненні пратэстоўцаў з паліцыяй Удзельнікі акцыі кідаюць у сілавікоў фаеры. https://nashaniva.com/407119 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407119

  6. Агуркі па 20 рублёў, баравікі — па 100. Ці варта ехаць на Камароўку ў кастрычніку? Выбар на галоўным рынку Мінска ў кастрычніку па-ранейшаму радуе. https://nashaniva.com/407103 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407103

  7. Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка Сярод забітых знойдзены і расійскі найміт з Магілёва, 36‑гадовы Раман Кандраценка. https://nashaniva.com/407111 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407111

  8. Зяленскі: Расійская армія нанесла адзін з самых магутных удараў па ўкраінскай энергетыцы Ён заявіў, што расійская армія спрабуе зладзіць блэкаўт напярэдадні зімы і пакінуць мільёны ўкраінцаў без электрычнасці і ацяплення. https://nashaniva.com/407114 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407114

  9. Еўрапейскія чыноўнікі зладзілі дэмарш супраць міністра фінансаў Расіі на сустрэчы МВФ у Бангкоку Пасяджэнне пакінулі амаль дзясятак дэлегатаў. Сярод іх былі прадстаўнікі Даніі, Швецыі, Фінляндыі, Нарвегіі, Літвы, Латвіі і Эстоніі. https://nashaniva.com/407112 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407112

  10. Цэлае мора журавін. Як на Палессі збіраюць ураджай На Палессі цяпер сваё жніво. Толькі замест бульбы і збожжа — журавіны, а замест звыклых палёў — цэлыя плантацыі чырвоных ягад. https://nashaniva.com/407108 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407108

  11. На фронце загінуў былы гулец зборнай Украіны па футболе Раман Максімюк Былы футбаліст знік без вестак яшчэ ў пачатку 2025 года. Зараз пацвердзілася, што ён загінуў. https://nashaniva.com/407100 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407100

  12. Гэты малады беларус стаяў ля вытокаў ChatGPT. Вось што ён зрабіў Калі б не гамяльчук Дзмітрый Багданаў, ChatGPT і іншыя нейрасеткі маглі б выглядаць зусім інакш. Расказваем, як ідэі яго працы паўплывалі на тэхналогіі, вядомыя ва ўсім свеце. https://nashaniva.com/406674 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406674

  13. Маск прапанаваў Трампу ідэю запаволіць працу Starlink ва Украіне — Telegraph Прэзідэнт ЗША пагадзіўся з прапановай Маска. https://nashaniva.com/407104 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407104

  14. Беларускую пару на роўным месцы аштрафавалі на французска-швейцарскай мяжы на 17500 еўра Мяжы фактычна не існуе. Але Швейцарыя не ў Еўрасаюзе, а яны ехалі з наяўнымі. А значыць, завезлі грошы ў ЕС без дэкларавання. https://nashaniva.com/407101 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407101

  15. У пустыні Гобі пабудавалі музей, падобны да яек дыназаўраў. Ён амаль не мае патрэбы ў кандыцыянерах нават пры 55 градусах спёкі У кітайскай частцы пустыні Гобі пабудавалі незвычайны музей, які з вышыні нагадвае раскіданыя па пяску яйкі дыназаўраў. Але яго галоўная асаблівасць не ў знешнім выглядзе — будынак спраектавалі так, каб ён мог вытрымліваць экстрэмальную спёку і холад без кандыцыянераў. https://nashaniva.com/407041 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407041

  16. Ці дастаткова проста спаласнуць бутэльку для вады? Спецыялісты тлумачаць, чаму гэта небяспечная звычка Шматразовыя бутэлькі для вады сталі звыклай рэччу: іх бяруць на працу, у спартзалу і ў падарожжы. Аднак калі іх няправільна мыць, унутры могуць размнажацца бактэрыі і грыбкі. Эксперты тлумачаць, чаму простага спалосквання недастаткова і як правільна даглядаць бутэльку. https://nashaniva.com/407062 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407062

  17. У Кітаі мужчына 19 гадоў выдаваў сябе за памерлага брата-блізнюка. Яго выкрыла былая дзяўчына брата У Кітаі затрымалі мужчыну, які амаль два дзесяцігоддзі хаваўся ад паліцыі пад імем свайго памерлага брата-блізнюка. Доўгі час праваахоўнікі лічылі самога ўцекача мёртвым. Выкрыць падман дапамагла жанчына, якая калісьці сустракалася з яго братам. https://nashaniva.com/407038 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407038

  18. Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх Увесці «пякельныя санкцыі» яго абавязваў да 18 кастрычніка закон, прыняты Кангрэсам. https://nashaniva.com/407096 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407096

  19. ВІДЭАНАВІНЫ. Хамства Ціханоўскага ў жывым эфіры: падрабязнасці / Лукашэнка насмяшыў усіх: што здарылася? На якіх журналістаў гэтым разам накінуўся Сяргей Ціханоўскі, што ён кажа пра сваю жонку Святлану і яе ўдзел у выбарах, а таксама куды ён хоча запрасіць Віктара Бабарыку, Марыю Калеснікаву, Зянона Пазняка і Паўла Латушку? Каго праверыў Аляксандр Лукашэнка, чаго ён хоча ад беларускай моладзі і з чым абяцае разабрацца? За што затрымалі беларуса за мяжой: гучная справа на мільёны даляраў. Не стала вядомага беларускага акадэміка і філосафа. Каранік паехаў у Мінск і не ўзяў з сабою прэс-сакратара: кар’ерныя прыгоды былога сілавіка. Бяда беларускага пенсіянера: што здарылася? Усе падрабязнасці глядзіце ў новым відэа «Нашай Нівы». https://www.youtube.com/watch?v=DBlVQzfPvGA

  20. edited

    Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў Уладзімір Пуцін заявіў, што з пачатку 2026 года расійская армія захапіла каля 6500 квадратных кіламетраў тэрыторыі Украіны і 310 населеных пунктаў. Аднак, паводле падлікаў Інстытута вывучэння вайны (ISW), фактычны чысты прырост тэрыторыі пад кантролем расійскіх войскаў за студзень — верасень склаў толькі 144,51 квадратнага кіламетра. Гэта прыкладна ў 45 разоў менш за лічбу, названую Пуціным. https://nashaniva.com/407093 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407093

  21. Older posts