Наша Ніва ✔

@nashaniva · tech · Belarusian · active

Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews

Subscribers 22.1K Subscribers, last 30 days: 22.1K → 22.1K +0 24h
Reach per post (ERR) 49.3%10.9K avg views
Posting 40.8/day last 18 minutes ago
Reactions per 1K views 16.9 ❤ 🤬 👍
  1. УСУ нанеслі ўдар па Сургуцкім ЗCК у Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе прыблізна за 2400 км ад мяжы Украіны Прадпрыемства «Газпрама» па стабілізацыі газавага кандэнсату мае магутнасць 12 млн тон сыравіны на год. Завод у Сургуце носіць імя Віктара Чарнамырдзіна. Сёння ў сувязі з прысутнасцю ўкраінскіх беспілотнікаў упершыню за час вайны закрывалі ханты-мансійскі аэрапорт Кагалым. Губернатар Ханты-Мансійскай акругі заклікаў насельніцтва «захоўваць спакой». Ханты і мансі, фіна-вугорскія народы, карэнныя насельнікі рэгіёна, даўно сталі бяссільнай меншасцю на ўласнай зямлі, багаццямі якой распараджаецца Масква.

  2. Вясковец з-пад Іўя папрасіў п'янага сябра-бяспраўніка сесці за руль. Той разагнаўся да 202 км/г — і забіў гаспадара аўто аб слуп 20‑гадоваму кіроўцу далі пяць гадоў калоніі. https://nashaniva.com/407050 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407050

  3. 10‑гадовая дачка экс-міністра Чарнецкага адхапіла важную ролю ў расійскім серыяле Пакуль Руслан Чарнецкі спрабаваў сябе на месцы міністра культуры, яго маленькая дачка будавала кінакар’еру. І паспяхова: днямі выйшаў расійскі серыял, дзе ў 10‑гадовай Арыны вялікая роля. https://nashaniva.com/407044 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407044

  4. У цэнтры Мінска прадаецца сімпатычная сталінка з двума французскімі балконамі Гэтая кватэра пасуе тым, хто шукае гатовую сталінку для жыцця. Тут зроблены светлы рамонт у класічным стылі. https://nashaniva.com/407026 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407026

  5. edited

    Лукашэнка: Трампу не трэба дыктаваць, як паступаць Украіне «Хто будзе прэзідэнтам ва Украіне, вырашыць украінскі народ», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Але параіў Зяленскаму ісці на выбары. https://nashaniva.com/407043 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407043

  6. Юны расійскі лейтэнант быў шакаваны нападам на Украіну. Ён выйшаў на сувязь з украінцамі і стаў самым каштоўным агентам 24‑гадовы на той момант Леў Ступнікаў у 2024 годзе некалькі месяцаў таемна супрацоўнічаў з украінскай выведкай, перадаючы ёй каардынаты вайсковых аб'ектаў і звесткі пра перамяшчэнні камандавання. Дзякуючы гэтым звесткам УСУ знішчылі каля 300 акупантаў. The Wall Street Journal у дэтальным матэрыяле з выкарыстаннем раней сакрэтных відэазапісаў, зробленых з дронаў, расказала і паказала, як афіцэр з рызыкай перайшоў лінію фронту і якая была роля мамы ў яго ўчынку. https://nashaniva.com/407025 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407025

  7. Памерла Зінаіда Харытончык — выкладчыца Лінгвістычнага ўніверсітэта з 60‑гадовым стажам Яе называлі легендай Лінгвістычнага. https://nashaniva.com/407039 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407039

  8. edited

    Зяленскі пагадзіўся не наносіць удары па расійскіх энергааб’ектах, калі ўзамен пашыраць зону пакрыцця Starlink углыб Расіі Зону пакрыцця Starlink прапануецца павялічыць прыкладна на 300 кіламетраў. https://nashaniva.com/407037 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407037

  9. Памёр акадэмік Яўген Бабосаў Вядомаму філосафу было 95 гадоў. https://nashaniva.com/407035 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407035

  10. Ціханоўскі: Легітымнасці Ціханоўскай ад беларусаў зусім трошкі — каляофісныя структуры і пару неабыякавых чалавек «Святлана Георгіеўна здзейсніла падлог і выдала маю ініцыятыўную групу за сваю», — заяўляе блогер. https://nashaniva.com/407030 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407030

  11. Ціханоўскі назваў аналітыка Юрыя Дракахруста «дура-дурахрустам», «дуракахрустам» і нават «пердахрустам» Аляксандра Класкоўскага блогер стаў называць у жаночым родзе — «Класкоўская». «Адзін стары пярдун падтрымаў другога», — заявіў Ціханоўскі. https://nashaniva.com/407031 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407031

  12. Лукашэнка паставіў задачу развіваць народнае апалчэнне Народнае апалчэнне павінна размяшчацца ў пэўных вёсках сельсавета. https://nashaniva.com/407027 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407027

  13. Меліціна Станюта выйшла замуж — вяселле прайшло ў былой аранжарэі імператрыцы Жазэфіны ў Францыі У канцы мінулага года француз Вільям зрабіў славутай беларускай гімнастцы прапанову. Справа дайшла да вяселля, якое маладыя разам з блізкімі адсвяткавалі ў былой аранжарэі імператрыцы Жазэфіны (Château de la Petite Malmaison), што ў Францыі. https://nashaniva.com/407022 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407022

  14. Пацверджана смерць 282 тысяч расійскіх вайскоўцаў ва Украіне Але рэальныя страты ўдвая большыя. https://nashaniva.com/407020 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407020

  15. У Германіі робат чапіўся да 16‑гадовай дзяўчыны. Хто будзе пакараны? У нямецкім Кёльне паліцыя расследуе незвычайны выпадак: чалавекападобны робат дакранаўся да маладой дзяўчыны і імітаваў сэксуальныя рухі. Здарэнне транслявалі ў сацсетках. Цяпер паліцыя высвятляе абставіны здарэння і ролю людзей, якія суправаджалі робата. https://nashaniva.com/406965 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406965

  16. Каранік не забраў з сабой у Мінск падпалкоўніка, які быў яго прэс-сакратаром. Таму знайшлі новае месца Сяргей Шаршаневіч шэсць гадоў кіраваў прэс-службай Гродзенскага аблвыканкама, большую частку з якіх пры Уладзіміру Караніку. Да гэтага ён сем гадоў быў тварам Следчага камітэта Гродзеншчыны і праславіўся тым, што прапанаваў Леаніду Якубовічу замяніць дзве шкатулкі на шкатулкі, зробленыя вязнямі Ваўкавыскай калоніі. https://nashaniva.com/406849 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406849

  17. У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара Іх «сям'ю ў лесе» ў Італіі называюць сектай. https://nashaniva.com/407015 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407015

  18. Маск прадэманстраваў лятаючую «Тэслу» Новы электрамабіль пераскоквае праз іншыя машыны, круціць бочкі ў паветры і разганяецца да сотні кіламетраў за рэкордныя 0,81 секунды. https://nashaniva.com/407017 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/407017

  19. edited

    Пачобут паразважаў пра будучыню ў рэгіёне: Калі геаграфічна Беларусь з’яўляецца часткай Еўропы, то палітычна — гэта частка Азіі Журналіст і актывіст Андрэй Пачобут на сваёй лекцыі заявіў, што нават калі ў рэгіёне ўкараніцца мір, Беларусь як «палітычная частка Азіі» наўрад ці зможа хутка займець сапраўдныя таварыскія адносіны з Захадам. https://nashaniva.com/406995 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406995

  20. Расіяне здымалі ў Мінску серыял пра хакей — выдалі сталіцу Беларусі за Валгаград і Самару У Расіі выйшаў серыял «Сёмы гулец» пра складаны шлях тамтэйшага хакейнага клуба. У галоўнай ролі — зорка ютуба Антон Лапенка, а пад відам расійскіх гарадоў гледачу прадаюць пазнавальныя мінскія лакацыі. Сам серыял падазрона нагадвае папулярную камедыю «Тэд Ласа». https://nashaniva.com/406975 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406975

  21. Older posts