Наша Ніва ✔

@nashaniva · tech · Belarusian · active

Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews

Subscribers 22.1K Subscribers, last 30 days: 22.1K → 22.1K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 49.3%10.9K avg views
Posting 40.7/day last 8 hours ago
Reactions per 1K views 16.9 ❤ 🤬 👍
  1. Ціхая «элітка». У непрыкметным доме ў Мінску прадаюць велізарную кватэру з дахам у прыватнай уласнасці «Асабістая аглядная пляцоўка над Мінскам», — ахрысцілі яе прадаўцы. https://nashaniva.com/406457 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406457

  2. Зяленскі: Па НПЗ ва Ухце на поўначы Расіі быў нанесены ўдар далёкабойнымі дронамі Ан-196 RS Ухцінскі НПЗ знаходзіцца за 1900 кіламетраў ад мяжы Украіны ў Рэспубліцы Комі. https://nashaniva.com/406459 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406459

  3. За адну базавую прадаюць гістарычны бровар з маёнтка Свяцкіх. У тым жа маёнтку працаваў і Янка Купала У аграгарадку Полымя Сенненскага раёна на таргі выстаўлены комплекс гаспадарчых пабудоў сядзібы канца XIX — пачатку XX стагоддзя. Гістарычныя цагляныя будынкі прапануюцца інвестарам па мінімальным пачатковым кошце з умовай правядзення рэстаўрацыйных работ. https://nashaniva.com/406355 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406355

  4. Новае даследаванне паказвае, як палітычныя навіны ўплываюць на працаздольнасць Чытанне палітычных навін наўпрост уплывае на тое, як вы паводзіце сябе ў офісе і наколькі эфектыўна працуеце. Навукоўцы высветлілі, як нават кароткачасовыя ўсплёскі спажывання палітычнага кантэнту выклікаюць эмацыйную ланцуговую рэакцыю ў калектыве. https://nashaniva.com/405116 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405116

  5. edited

    «Вайб Пецярбурга». Расійскі рэжысёр паставіў у Купалаўскім «Сэрца на далоні» па Шамякіну — водгукі палярныя Каб разрэкламаваць спектакль, запрасілі нават фуд-блогера Какабая. https://nashaniva.com/406365 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406365

  6. edited

    Стала вядома імя яшчэ аднаго беларуса, які мог быць замяшаны ў дыверсіі ў Лейпцыгу. Ëн змяніў прозвішча Незадоўга да дыверсіі Максім Лапуноў вылецеў з Пецярбурга ў Анкару, адкуль накіраваўся ў Еўропу. https://nashaniva.com/406453 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406453

  7. Да канца месяца ў Лошыцы адкрыюць Makby Гэта будзе 30‑ы рэстаран Макby ў Беларусі і 23‑і ў Мінску. https://nashaniva.com/406444 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406444

  8. edited

    Нобелеўская прэмія міру прысуджана юрыстцы з ПАР, былой адвакатцы палітвязня Нэльсана Мандэлы Пазней 85-гадовая Наві Пілай была вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека. https://nashaniva.com/406448 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406448

  9. edited

    Пуцін можа вярнуць «генерала Армагедона»: вяртаецца пагроза для Кіева Генерал Суравікін можа ўзначаліць кампанію ўдараў па ўкраінскай інфраструктуры, у прыватнасці, па мастах праз Дняпро ў горадзе. https://nashaniva.com/406447 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406447

  10. У Польшчы — два нападзенні ў школах за тыдзень. У сацсетках разыходзіцца папярэджанне пра «крывавую пятніцу» Падлеткі прыходзілі ў польскія школы і ўчынялі разню. https://nashaniva.com/406446 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406446

  11. edited

    У Чарнагорыі затрымалі стваральніка Z-канала «Рыбар» Міхаіла Звінчука Сярод затрыманых — жонка і паплечніца Звінчука Валерыя, а таксама яшчэ трое чалавек. https://nashaniva.com/406445 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406445

  12. У Гомелі за палітыку асудзілі 25‑гадовага ўкраінца, які меў неасцярожнасць пераехаць у Мазыр Віктар Келер перабраўся з Украіны ў Беларусь яшчэ юнаком, адвучыўся ў каледжы і шукаў працу дальнабойшчыка. https://nashaniva.com/406304 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406304

  13. Прадстаўніцай АПК па сацыяльнай палітыцы стала Вераніка Станкевіч Гэта яна ўзначальвае ініцыятыву «Вольныя», якая апякуецца дэпартаванымі палітвязнямі, дапамагае ім адаптавацца на свабодзе. https://nashaniva.com/406441 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406441

  14. Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойства расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага Вадзім Дубойскі ўваходзіў у склад тэрарыстычнай групы, якая сачыла за ворагамі Крамля, каб забіць іх. https://nashaniva.com/406430 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406430

  15. Беларуска пяць гадоў жыла ў Польшчы. Сёлета паехала на радзіму і на мяжы атрымала штамп аб дэпартацыі Валерыя скончыла магістратуру ў Лодзі і працавала ў Польшчы. Але нечаканы сюрпрыз атрымала, калі падалася на новую карту побыту. https://nashaniva.com/406136 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406136

  16. Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і 450 тысяч даляраў на фестывалі ў Казахстане Мікалай Шастак — акцёр і рэжысёр з Латвіі. https://nashaniva.com/406437 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406437

  17. У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю Сёння раніцай таксама спыняўся рух грамадскага транспарту. https://nashaniva.com/406433 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406433

  18. Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх Малады чалавек выкупіў былую гаспадарчую пабудову ў вёсцы Баяры Мастоўскага раёна. Каб рэалізаваць праект, яму давялося закрыць уласную справу, укласці ўсе ашчаджанні і праводзіць будаўнічыя працы самастойна. https://nashaniva.com/406376 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406376

  19. Калі насамрэч людзі адкрылі Амерыку? Адказ знайшлі ў старажытнай ДНК Хрыстафор Калумб дабраўся да Амерыкі ў 1492 годзе, але людзі жылі там за тысячы гадоў да яго. Калі менавіта продкі карэнных народаў упершыню трапілі на кантынент, навукоўцы спрачаюцца дагэтуль. Новы аналіз генетычных, археалагічных і кліматычных даных дазволіў істотна звузіць магчымы перыяд. https://nashaniva.com/406317 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406317

  20. Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры «Мы паклапоцімся пра тое, каб людзі маглі гэта ўбачыць, каб гэта было даступна грамадскасці», — заявіў кіраўнік Пентагона. https://nashaniva.com/406431 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406431

  21. Older posts