Наша Ніва ✔

@nashaniva · tech · Belarusian · active

Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews

Subscribers 22K Subscribers, last 30 days: 22.1K → 22.1K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 49.4%10.9K avg views
Posting 40.7/day last 13 minutes ago
Reactions per 1K views 16.9 ❤ 🤬 👍
  1. Кіеў пачаў аддзяляць беларусаў ад Лукашэнкі. Калі гэта зменіць жыццё беларусаў ва Украіне? Некалькі дзясяткаў беларускіх добраахвотнікаў загінулі, абараняючы Украіну. Іх называюць галоўным мостам паміж двума народамі і самым пераканаўчым доказам таго, што беларусы — гэта не Лукашэнка. Але нават пасля некалькіх гадоў поўнамаштабнай вайны пытанне палітычнага прызнання беларускіх добраахвотнікаў і іх сем'яў ва Украіне застаецца нявырашаным. Як і праблемы з легалізацыяй, з якімі сутыкаюцца беларусы, што жывуць у краіне. https://nashaniva.com/406124 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406124

  2. Што такое рабатызаваныя турэлі, якія павінны выратаваць Кіеў ад рэактыўных «шахедаў» Ад атак рэактыўных «шахедаў», якімі расійская армія ўжо больш за месяц знішчае інфраструктуру Кіева, сталіцу цяпер павінны абараніць рабатызаваныя агнявыя ўстаноўкі. Гэтую інавацыйную тэхналогію Украіна ўжо выкарыстоўвае на фронце. Як яна працуе? https://nashaniva.com/406129 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406129

  3. ВІДЭАНАВІНЫ: Дыверсія з самалётам: страшны план і арышт беларуса / ГУБАЗіК абвяргае трагедыю: падрабязнасці Важная заява міністра Рыжанкова: што чакае Лукашэнку? Беларус і дыверсія з самалётам: новыя факты. За што і перад кім апраўдваецца Лукашэнка: дзіўныя паводзіны і нечаканы госць у Палацы Незалежнасці. Загадкавыя падзеі ў калоніі Наваполацка: што вядома і якую трагедыю абвяргае беларуская міліцыя? Коля Лукашэнка і яго бацька не выратавалі ад праблем: драма ці камедыя? Важны аб’ект у цэнтры Мінска: што рыхтуюць сілавікі? Усе падрабязнасці глядзіце ў новым відэа «Нашай Нівы». https://www.youtube.com/watch?v=-4_3_1JQ2nk

  4. Беларуская футбольная федэрацыя паскардзілася на хейт Лукашэнкі падчас матча зборнай у Фінляндыі АБФФ выказала занепакоенасць шэрагам пытанняў, звязаных з умовамі правядзення сустрэчы. https://nashaniva.com/406118 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406118

  5. Расія ўдарыла дронамі па турэцкім судне з кукурузай Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што расійскія дроны нанеслі ўдар па цывільным судне, якое перавозіла кукурузу. Паводле яго слоў, судна належала Турцыі і знаходзілася ў нейтральных водах Чорнага мора, а на борце былі грамадзяне Азербайджана і Індыі. https://nashaniva.com/406121 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406121

  6. edited

    Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома? Іван Балашэнка пасля 2021 года кінуў службу і пайшоў працаваць у таксі. На лаве падсудных ён аказаўся разам з Генрыхам Агеевым, якога расіяне затрымалі ў акупаваным Крыме і катавалі, а таксама з Юрыем Васілеўскім. https://nashaniva.com/406115 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406115

  7. Беларус сабраў грыбы ў Чарнобыльскай зоне і аднёс у лабараторыю. Якія вынікі? Беларускі грыбнік і блогер Аляксандр Гарбацэвіч вырашыў праверыць, наколькі забруджаныя радыенуклідамі грыбы ў Чарнобыльскай зоне. Для гэтага ён адправіўся ў Нараўлянскі раён, прыкладна за 60 кіламетраў ад Чарнобыльскай АЭС, а вынікамі эксперыменту падзяліўся ў тыктоку. https://nashaniva.com/406119 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406119

  8. У Расіі вайсковы дэзерцір забіў і расчляніў трох жанчын У Ніжагародскай вобласці затрымалі дэзерціра з войска, якога падазраюць у забойстве трох жанчын — сваёй сужыцелькі, яе маці і дачкі. https://nashaniva.com/406117 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406117

  9. edited

    Сілавікі кажуць, што зняволены псіхіятр Ігар Пасноў жывы Пра смерць Паснова ўчора паведаміў у фэйсбуку праваабаронца Павел Левінаў, але сілавікі сцвярджаюць, што доктар жывы, і паказалі кароткі фрагмент відэа з ім. https://nashaniva.com/406116 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406116

  10. Пол Макартні расказаў, як выступіў на вяселлі Тэйлар Свіфт Свіфт папрасіла 84‑гадовую легенду сусветнай музыкі выканаць песню 1963 года. https://nashaniva.com/406103 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406103

  11. Цэны на паліва зноў падрастуць на капейку З 7 кастрычніка ў Беларусі павялічацца максімальныя рознічныя цэны на аўтамабільнае паліва. Паводле паведамлення «Белнафтахіма», кожны від паліва падаражэе на 1 капейку. https://nashaniva.com/406108 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406108

  12. Пяскоў пракаментаваў інфармацыю пра чуму ў Іркуцкай вобласці Фактычна ў Крамлі не сталі ні пацвярджаць, ні абвяргаць паведамленні пра чуму ў Іркуцкай вобласці. https://nashaniva.com/406107 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406107

  13. Чалавек гадамі ходзіць па брытанскіх судах і патрабуе беларускага перакладчыка, хоць сам піша па-англійску Серджыа Графт прыходзіць у будынак суда і адмаўляецца зайсці ў залу, пакуль не знойдуць перакладчыка. https://nashaniva.com/405812 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405812

  14. На беразе Мінскага мора зносяць Riviera Country Club Сыходзіць эпоха: на беразе Мінскага мора актыўна зносяць Riviera Country Club, які некалі грымеў сваімі вечарынамі. Танцы, музыка, начное жыццё — у другой палове дзясятых гадоў такі вольны час карыстаўся вялікім попытам. https://nashaniva.com/406094 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406094

  15. «Заўсёды падарожнічаў адзін». З сярэдзіны верасня ў Італіі шукаюць 33‑гадовага беларуса У консульстве маці паведамілі, што ў наваколлі быў знойдзены патанулы мужчына. https://nashaniva.com/406101 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406101

  16. Новы фільм Тома Круза «Дыгер» праваліўся ў пракаце Адзін з самых паспяховых акцёраў сучаснага Галівуду вырашыў часова адысці ад звыклага вобраза героя баевікоў і зняўся ў сатырычнай камедыі. Эксперымент каштаваў $125 мільёнаў, але вынік аказаўся катастрафічным. https://nashaniva.com/406078 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406078

  17. Пяць метраў асманскай вязі. У Варшаве паказалі ўнікальны мірны трактат, за які сваім жыццём заплаціў найвялікшы вайскавод ВКЛ Ян Караль Хадкевіч У польскай сталіцы ўпершыню за доўгі час выставілі на агляд унікальны пяціметровы мірны дагавор, які завяршыў адно з найбольш драматычных сутыкненняў Рэчы Паспалітай з Асманскай імперыяй. Манументальны скрутак стаў фінальнай кропкай у вайне, якая каштавала жыцця выбітнаму вайскаводу Вялікага Княства Літоўскага, графу на Шклове і Быхаве. https://nashaniva.com/406057 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406057

  18. edited

    Сталініста-ябацьку з Гомеля затрымалі пасля таго, як ён запрасіў Лукашэнку на гвалтоўнае закрыццё свайго трэцяга кафэ «Калі ласка, таварыш прэзідэнт, прыязджайце!» — слёзна прасіў Віталь Драбышэўскі. А праз некалькі дзён знік. https://nashaniva.com/405929 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405929

  19. Правал спецслужбаў трох краін: як увогуле пілот-радыкал апынуўся за штурвалам FlyDubai Спроба другога пілота захапіць самалёт авіякампаніі FlyDubai на рэйсе ў Тэль-Авіў агаліла сур’ёзны збой у сістэме міжнароднай авіяцыйнай бяспекі. Улады Амана, Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў і Ізраіля мелі дастаткова магчымасцей не дапусціць экстрэміста да палётаў, аднак ланцужок бюракратычных памылак і адсутнасць каардынацыі ледзь не прывялі да катастрофы. https://nashaniva.com/406083 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406083

  20. edited

    Абвешчаныя першыя нобелеўскія лаўрэаты ў гэтым годзе Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне прысуджана Карлу Дайсероту, Пітэру Хегеману і Георгу Нагелю за іх адкрыцці, звязаныя са светлавымі іённымі каналамі і оптагенетыкай. https://nashaniva.com/406090 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406090

  21. Older posts