ВІДЭАНАВІНЫ: Ціханоўскаму спадабалася ідэя пасадзіць жонку: сілавікі Лукашэнкі ў захапленні Як Сяргей Ціханоўскі адрэагаваў на словы пра жонку Святлану і чым ён нечакана парадаваў сілавікоў? У чым пакляўся Лукашэнка і чаго цяпер чакаць беларусам? А таксама якую важную сустрэчу анансаваў міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў? Што не так з новай акадэміяй для спецслужбаў Лукашэнкі? Што заявіла Марыя Калеснікава? Чаго хочуць улады ад беларускіх студэнтак? Які фільм здымаюць пра малую радзіму Лукашэнкі? Усе падрабязнасці глядзіце ў новым відэа «Нашай Нівы». https://www.youtube.com/watch?v=93XmoxaGaWc
Наша Ніва ✔
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
-
-
Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі Заходнія спецслужбы і журналісты-расследавальнікі называюць 40‑гадовага ўраджэнца Віцебска Андрэя Каршакова аднаразовым агентам расійскай разведкі і вінавацяць у маштабных дыверсіях у Еўропе. https://nashaniva.com/405900 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405900
-
Прызналі «экстрэмісцкім» ютуб-канал з вершамі Ціханоўскага Ён запусціў яго толькі два месяцы таму. https://nashaniva.com/405931 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405931
-
У Бабруйску хацелі выселіць прытулак для сабак, але яго ўратавалі людзі За некалькі дзён неабыякавыя людзі сабралі 105 тысяч рублёў, неабходных для выкупу зямельнага ўчастка, на якім знаходзіцца прытулак. https://nashaniva.com/405928 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405928
-
edited
Талібы купляюць у Беларусі зброю і дроны. Пасярэднічае Індыя, згоду дала Расія Талібы купляюць у Беларусі ўзбраенне і беспілотнікі. Пра гэта паведаміў афганскі апазіцыйны тэлеканал Afghanistan International, спасылаючыся на пяць былых высокапастаўленых чыноўнікаў, сярод якіх ёсць былыя афганскія чыноўнікі ў сферы бяспекі. https://nashaniva.com/405899 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405899
-
edited
У Іркуцкай вобласці лабарантка навуковага інстытута памерла ад чумы. Цяпер горад на вушах 25 верасня 28-гадовая жанчына разбіла прабірку з узбуджальнікам лёгачнай чумы. Цяпер адсочваюць і ізалююць усе яе кантакты. https://nashaniva.com/405924 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405924
-
Штучны інтэлект расшыфраваў ліст Напалеона, які заставаўся загадкай 217 гадоў З дапамогай сістэмы штучнага інтэлекту GPT-6 Astra атрымалася прачытаць зашыфраванае распараджэнне Напалеона Банапарта аднаму з яго генералаў. Што спатрэбілася ШІ, каб узламаць шыфр, які не маглі разгадаць больш за два стагоддзі? https://nashaniva.com/405897 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405897
-
Няўдалая спроба пакарання смерцю Крысты Пайк. Што адбылося і што будзе далей? Жанчына засталася жывая пасля дзвюх смяротных ін'екцый і цяпер знаходзіцца ў бальніцы ў крытычным стане. https://nashaniva.com/405909 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405909
-
Гераічны індыйскі пілот Flydubai упершыню расказаў, што адбывалася ў кабіне самалёта на рэйсе з Дубая ў Тэль-Авіў «Вядома, я змагаўся за ўласнае жыццё, але адначасова разумеў, што не дазволю загінуць іншым». https://nashaniva.com/405918 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405918
-
Расія плануе серыю ўдараў па Украіне, каб адрэзаць імпарт, вывесці з ладу ГЭС і АЭС Расіяне плануюць вывесці з ладу ўкраінскую энергасістэму ў тры этапы. https://nashaniva.com/405916 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405916
-
У цэнтры Мінска сутыкнуліся аўтобус і трамвай Здарэнне адбылося сёння днём на скрыжаванні праспекта Машэрава і вуліцы Максіма Багдановіча. https://nashaniva.com/405904 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405904
-
Ціханоўскі лайкнуў камент «У Вольнай Беларусі Ціханоўская будзе сядзець за свае злачынствы» Тэлеграм-канал ГУБАЗіКа не хавае радасці, назіраючы гэта. https://nashaniva.com/405907 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405907
-
Мама забітай у Ізраілі беларускі: Прыгажосць ёй не прынесла шчасця Маці спадзяецца пахаваць дачку ў Беларусі. https://nashaniva.com/405903 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405903
-
edited Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На відэа з экш-камеры матацыкліст відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г Загінулі ён сам, яго пасажырка і кіроўца спадарожнага мапеда. https://nashaniva.com/405901 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405901
-
Лукашэнка ўдзячны Трампу за тое, што ён агаліў палітыку Захаду «Мы ўбачылі сапраўднае аблічча заходняй палітыкі, заходняй дыпламатыі і перш за ўсё ЗША», — сказаў беларускі палітык. https://nashaniva.com/405895 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405895
-
Двух беларусаў у Літве аштрафавалі на 419 тысяч еўра 59‑гадовы Віталь Давыдаў і 54‑гадовая Марына Варанцова-Гальбас вядуць бізнэс у Літве і Брытаніі. https://nashaniva.com/405891 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405891
-
Як будзе выглядаць Акадэмія КДБ, якую будуюць на Залатагорскіх могілках Пра тое, што за Залатагорскіх могілках у Мінску будецца новы корпус Акадэміі нацыянальнай бяспекі, якая знаходзіцца ў ведамстве КДБ Беларусі, стала вядома яшчэ ў 2023 годзе. «Наша Ніва» падрабязна расказвала пра ход будоўлі. Цяпер @radiosvaboda даведалася, як будзе выглядаць гэтая Акадэмія КДБ. https://nashaniva.com/405889 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405889
-
Акадэмія мастацтваў засталася без першага прарэктара Кандыдатка педагагічных навук Алена Ратмірава, якая раней займала гэтую пасаду, звольнілася сама, кажуць у Акадэміі. https://nashaniva.com/405823 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405823
-
edited
Што вядома пра страты Расіі на вайне ва Украіне да кастрычніка? Вядомыя імёны 266 тысяч расійскіх вайскоўцаў, якія загінулі. Рэальная колькасць у два і нават два з паловай разы большая, бо пакуль прызнаныя забітымі і вядомыя пайменна пераважна тыя, хто загінуў да 2024 года. https://nashaniva.com/405883 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405883
-
Латушка: Ідзе пяць крымінальных справаў, звязаных з пагрозай майму жыццю і здароўю Паводле кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, беларускія спецслужбы спрабуюць атрымліваць інфармацыю пра яго атачэнне і перамяшчэнні. https://nashaniva.com/405886 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405886
- Older posts