ВІДЭАНАВІНЫ. Лукашэнка чакае вялікія праблемы: што здарылася? / Напад на чыноўніка пад Віцебскам: падрабязнасці Лукашэнка здрадзіў найлепшаму сябру. Хітрыкі супраць беларускіх чыноўнікаў: падрабязнасці. Нечаканая заява міністра Кубракова. Драма Анжалікі Агурбаш. Не стала найстарэйшай жыхаркі Беларусі. Беларусам давядзецца зацягнуць паясы. Бейсбольная біта супраць віцебскага чыноўніка. Беларускі блогер трапіў у чарговую дзіўную гісторыю. Санкцыі для багатага ліхача. У Брэсце забаранілі канцэрты ў касцёле. У пенсіянеркі з Гродна скралі чыгунную ванну. Усе падрабязнасці глядзіце ў новым відэа «Нашай Нівы». https://youtu.be/vkUkOeKbluY
Наша Ніва ✔
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
-
-
Хутка выйдзе па-беларуску першы варыянт аўтабіяграфіі Марка Шагала Выдавецтва «Мяне Няма» анансавала хуткі выхад па-беларуску кнігі мемуараў Марка Шагала «Сваё» (Ejgens) ў перакладзе з ідыша Сяргея Шупы. https://nashaniva.com/405855 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405855
-
Украіна ўпершыню выкарыстала ўласную балістычную ракету «Першае баявое прымяненне. Дзякуй за вынік», — напісаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. https://nashaniva.com/405853 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405853
-

Вялікі слуп дыму падымаецца над Красназаводскам Маскоўскай вобласці Там знаходзіцца хімічны завод і Навукова-выпрабавальны цэнтр ракетна-касмічнай галіны. Расійскія СМІ паведамілі, што выбух адбыўся на хімічным заводзе. https://nashaniva.com/405858 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405858
-
Перабежчыка Вайцяхоўскага выключылі са спісу тэрарыстаў Раней стала вядома, што беластоцкага актывіста Анатоля Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам. Але цяпер у гэтым спісе яго ўжо няма. https://nashaniva.com/405850 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405850
-
edited Цягам апошніх дзён на сайт «Нашай Нівы» ажыццяўляецца гібрыдная (ddos/scan) атака. Сёння яна асабліва інтэнсіўная У сувязі з гэтым мы часова абмежавалі доступ з некаторых падсетак. Перапрашаем за нязручнасці. Характар атакі (метадычныя сканаванне і пошук уразлівасцей) паказвае на тое, што за ёю могуць стаяць лукашэнкаўскія або расійскія спецслужбы. UPD. Пра маштаб атакі гаворыць той факт, што толькі сёння мы вымушаныя былі заблочыць 1600 адрасоў.
-
Рыжанкоў: Беларусь гатовая аднавіць механізмы вайсковай сувязі з НАТА Пра гэта міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў заявіў у інтэрв'ю расійскім прапагандыстам з ТАСС. https://nashaniva.com/405849 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405849
-
Якія грыбы і ягады найбольш назапашваюць радыенукліды? Грыбы праз свае біялагічныя асаблівасці добра паглынаюць цэзій-137 і значна больш інтэнсіўна назапашваюць радыенукліды, чым іншыя лясныя расліны. Колькасць цэзію-137 у грыбах заўсёды вышэйшая, чым у глебе, на якой яны растуць. https://nashaniva.com/405844 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405844
-
edited
Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту Анкетаванне праводзіцца Нацыянальнай школай прыгажосці, якая рыхтуе дзяўчат у тым ліку для службы пратакола Аляксандра Лукашэнкі. У студэнтак пытаюцца пра рост, сямейнае становішча, хобі, удзел у конкурсах прыгажосці і патрабуюць назваць акаўнты ў сацсетках. Пра тых, хто адмовіцца ад апытання, патрабуюць паведамляць асобна. https://nashaniva.com/405834 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405834
-
Ozon задумаў стварыць буйны лагістычны комплекс у Оршы Буйны фулфілмент-цэнтр у Оршы памерамі будзе супастаўны з аналагічным аб'ектам кампаніі ў Мінску. https://nashaniva.com/405840 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405840
-
Анжаліка Агурбаш расказала, чаму яе кінуў жаніх Ён раптам перастаў выходзіць на сувязь, калі яна знаходзілася ў бальніцы пасля сур'ёзнай аперацыі. https://nashaniva.com/405842 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405842
-
edited
БелАЗ выпрабоўвае самазвал з аўтаномным кіраваннем Сам ён пад Лунінцам, а кіруюць ім з Мінска. https://nashaniva.com/405838 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405838
-
20‑гадовага забойцу ўкраінскай дэпутаткі Ірыны Фарыён асудзілі на пажыццёвае зняволенне «Пакуль іншыя мітынгуюць і спакойна разыходзяцца па дамах, я моўчкі вастрыў нож, каб зрабіць тое, пра што марылі мільёны», — пісаў Вячаслаў Зінчанка ў сваім дзённіку. https://nashaniva.com/405837 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405837
-
edited
Скандал на фотаконкурсе мікравыяваў Nikon: пераможцу западозрылі ў выкарыстанні штучнага інтэлекту Працу-пераможцу прэстыжнага конкурсу навуковай фатаграфіі вырашылі праверыць паўторна. https://nashaniva.com/405831 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405831
-
За 146 парушэнняў і два ДТЗ — тры месяцы без правоў У Мінску са скрыпам пакаралі кіроўцу Bentley. https://nashaniva.com/405830 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405830
-
Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год Сама яна на помніку памерламу сыну аформіла гравіроўку і сабе, дзе, відаць, указала свой рэальны год нараджэння. https://nashaniva.com/405815 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405815
-
edited
Маці забітай у Ізраілі Яніны: Яе муж Алі званіў мне ў Гомель, абражаў дачку і адчайна яе раўнаваў Пасля нараджэння сына сямейнае жыццё Яніны Русінавай, паводле яе маці, ператварылася ў пекла. муж моцна раўнаваў Яну, правяраў паведамленні ў яе тэлефоне і быў упэўнены, што яна яму здраджвае. Сама Яніна казала, што хоча сысці. https://nashaniva.com/405827 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405827
-
Свабода дурніц. Як амерыканцы пачалі вырошчваць ягады ў Кітаі, але радаваліся нядоўга Пятнаццаць гадоў таму буйны амерыканскі вытворца ягад пачаў працаваць у Кітаі, разлічваючы зрабіць дурніцы новым харчовым трэндам у краіне. Сёння Паднябесная вырошчвае дурніц больш за любую іншую краіну свету, цэны абваліліся, а амерыканская кампанія судзіцца з мясцовымі вытворцамі праз незаконнае размнажэнне абароненых сартоў. https://nashaniva.com/405734 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405734
-
На рэйсе «Белавія» чатырохгадовую дзяўчынку пасадзілі асобна ад маці Так можна? https://nashaniva.com/405814 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405814
-
edited У Кіеве гарыць мост цераз Дняпро Расійскі дрон ударыў па Паўднёвым мосце ў Кіеве, калі па ім ехаў цягнік метро. https://nashaniva.com/405820 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405820
- Older posts