Наша Ніва ✔

@nashaniva · tech · Belarusian · active

Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews

Subscribers 22K Subscribers, last 30 days: 22.1K → 22.1K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 49.4%10.9K avg views
Posting 40.7/day last 34 minutes ago
Reactions per 1K views 16.9 🤬 ❤ 👍
  1. edited

    У мінскіх шматпавярховіках пачалі ўключаць ацяпленне Батарэі пачалі журчаць. https://nashaniva.com/405744 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405744

  2. Беларусь выдала ЗША амерыканскага бухгалтара, які амаль 10 гадоў хаваўся ў Расіі ад падатковай справы Браяна Букера арыштавалі ў Беларусі па просьбе амерыканцаў у маі 2025 года. Год патрымалі ў сябе, а ўрэшце дэпартавалі ў Маямі — у рукі амерыканскай паліцыі. https://nashaniva.com/405735 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405735

  3. Сталі вядомыя абставіны падрыву дарогі каля манумента «Тры сястры» на мяжы Беларусі, Расіі і Украіны ў 2023 годзе @flagshtok апублікаваў фота падрыхтоўкі і падрыву дарогі каля манумента «Тры сястры» ў 2023 годзе. Зарад быў пракладзены ў трубе пад дарогай і пашкодзіў добраўпарадкаванне, выкананае Беларуссю. https://nashaniva.com/405738 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405738

  4. edited

    Паведамленні, што ў кабіне пілотаў на борце з Дубая ў Тэль-Авіў пабіліся расіянін і ўкраінец, аказаліся фэйкам Адзін пілот быў грамадзянінам ААЭ, а другі пілот — аманцам. Яго і падазраюць у спробе разбіць самалёт. https://nashaniva.com/405737 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405737

  5. «Да апошняга моманту верылі, што хвароба будзе пераможаная». Іна Кулей пра хваробу і смерць Аляксандра Мілінкевіча і яго спадчыну Іна Кулей у гутарцы з @zerkalo_io упершыню падрабязна расказала пра апошнія месяцы жыцця мужа, пра тое, чаму развітанне з ім прайшло на самым высокім дзяржаўным узроўні ў Польшчы і як вядомы палітык бачыў будучыню беларускай нацыянальнай адукацыі. https://nashaniva.com/405725 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405725

  6. Удары па сталі. Як расійскія ракеты разбурылі найважнейшую для Украіны металургічную індустрыю Сталь — найважнейшы кампанент для вайсковага абсталявання, а таксама для вытворчасці ўкрыццяў і аднаўлення мноства будынкаў, пашкоджаных Расіяй. https://nashaniva.com/405721 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405721

  7. edited

    Адзін з пілотаў спрабаваў накіраваць самалёт у зямлю, другі перашкодзіў гэтаму. Драматычныя падзеі на борце з Дубая ў Тэль-Авіў Рэйс FZ1073 развярнуўся падчас пралёту над Іарданіяй. Праз некалькі хвілін пасля актывацыі кода бедства самалёт зноў змяніў кірунак. Знішчальнікі ВПС Ізраіля былі падняты ў паветра да самалёта. https://nashaniva.com/405729 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405729

  8. Беларуская дальнабойшчыца мірна стаяла ў заторы ў Германіі, калі пад яе машыну з размаху заляцеў легкавік 32‑гадовага немца выцягнулі ўжо мёртвым. Беларуска не пацярпела. https://nashaniva.com/405727 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405727

  9. Кіраўніка вялікай кампаніі сельгастэхнікі асудзілі за палітыку Дзяніса Гуляшова прызналі вінаватым у «садзейнічанні экстрэміцкай дзейнасці». https://nashaniva.com/405402 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405402

  10. Хацелі ўкласціся ў 45 тысяч, а выйшла 75 тысяч рублёў. Маладыя расказалі пра выдаткі на вяселле Лера і Аляксандр ажаніліся ў гэтым месяцы, у першую гадавіну знаёмства. Менш чым за паўгода яны падрыхтавалі вяселле на свой густ і заплацілі за яго 75 тысяч рублёў. За што такія грошы? https://nashaniva.com/405722 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405722

  11. Расійскія спецслужбы рыхтавалі забойствы Каспарава, Панамарова і іншых апазіцыянераў Расійскія спецслужбы планавалі забіць у ЗША былога чэмпіёна свету па шахматах і апазіцыйнага палітыка Гары Каспарава, а таксама былога дэпутата Дзярждумы Іллю Панамарова. Пра гэта піша іспанская газета El Mundo са спасылкай на крыніцы. Таксама рыхтаваўся замах у Вільні. https://nashaniva.com/405719 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405719

  12. JAC, BMG, Citroen і не толькі. Якія яшчэ маркі аўто збіраюць у Беларусі — апроч Geely Калі вы думаеце, што ў Беларусі збіраюць толькі Geely/Belgee, то глыбока памыляецеся. https://nashaniva.com/405572 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405572

  13. Трамп і кіраўнікі IT-кампаній падпісалі пагадненне аб кантролі за штучным інтэлектам ЗША і найбуйнейшыя распрацоўшчыкі штучнага інтэлекту дамовіліся ўзмацніць кантроль за яго развіццём. https://nashaniva.com/405717 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405717

  14. Хто насамрэч пабудаваў туалет каля тэатра імя Янкі Купалы, пра які ёсць знакамітая легенда Аўтар павільёна ў Аляксандраўскім скверы спраектаваў дзясяткі чыгуначных вакзалаў ва ўсёй Беларусі. А стаў завочна вядомым толькі дзякуючы мінскай байцы пра архітэктара, пакрыўджанага на заможнага заказчыка. https://nashaniva.com/405690 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405690

  15. edited

    Трамп патлумачыў, чаму КНДР можа мець ядзерную зброю, а Іран — не https://nashaniva.com/405716 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405716

  16. Брытанія датэрмінова выпускае тысячы зняволеных. Польшча гэтаму не радая З 1 кастрычніка Вялікабрытанія пачынае датэрмінова выпускаць тысячы асуджаных, каб разгрузіць перапоўненыя турмы. Частку замежнікаў пасля гэтага дэпартуюць на радзіму. Палякі складаюць найбуйнейшую групу сярод замежных зняволеных у Англіі і Уэльсе, але, як піша Rzeczpospolita, у Варшаве пакуль не ведаюць, ні колькі чалавек вернецца, ні за якія злачынствы яны адбывалі пакаранне. https://nashaniva.com/405673 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405673

  17. ВІДЭАНАВІНЫ. Нечаканая заява і апраўданні Лукашэнкі: падрабязнасці / Смерць важнага чыноўніка: што вядома? Новыя апраўданні і неверагодная ідэя Лукашэнкі. Памёр былы топ-чыноўнік: падрабязнасці. На мяжы неспакойна: што здарылася? Затрыманні пасля паказанняў экс-міністра. Нечаканая адстаўка скандальнага дыпламата. Былы міністр і начальнік аховы Лукашэнкі прадалі катэджы ў Драздах. Фатальная паездка на самакаце. Гіганцкі штраф для мабільнага аператара. Сакрэтнае будаўніцтва ў цэнтры Мінска. Турма за парваны пашпарт. Усе падрабязнасці глядзіце ў новым відэа «Нашай Нівы». https://youtu.be/CpWJEj0Ijl0

  18. Для Пуціна на Урале пабудавалі «бункер Суднага дня» на выпадак ядзернай вайны На поўначы Свярдлоўскай вобласці Расіі ўнутры гары Косьвінскі Камень абсталявалі сакрэтны аб’ект пад кодавай назвай «Грот» (аб’ект 1335). https://nashaniva.com/405708 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405708

  19. Мерц: СПА — самае слабое месца Украіны, але мы шукаем рашэнні Нямецкі канцлер заявіў, што не варта мець ілюзій адносна далейшага развіцця вайны. Паводле яго слоў, Расія будзе працягваць атакі на цывільную інфраструктуру Украіны. Канцлер назваў такія дзеянні ваеннымі злачынствамі і падкрэсліў, што Германія працягне падтрымліваць Украіну, паколькі лічыць яе часткай Еўропы. https://nashaniva.com/405710 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405710

  20. Older posts