У Мінску п'яны дзед пакінуў без нагляду трохгадовае дзіця Яно выбегла на дарогу і трапіла пад грузавік. https://nashaniva.com/405629 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405629
Наша Ніва ✔
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
-
edited -
Starship Ілана Маска ўпершыню выйшаў на арбіту Зямлі Кампанія SpaceX упершыню здзейсніла паўнавартасны касмічны запуск цяжкага карабля Starship. Неўзабаве пасля старту з яго на калязямную арбіту былі выведзеныя 26 спадарожнікаў Starlink. Калі палёт пройдзе паводле плана, карабель зробіць шэсць абаротаў вакол Зямлі, а затым прыводніцца ў Ціхім акіяне на захад ад узбярэжжа Чылі. https://nashaniva.com/405621 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405621
-
Бацька Вані Сцяцэнкі запісаў відэазварот. Ён незадаволены, што блогеры піярацца за кошт ягонай сям'і Мікіта Сцяцэнка, бацька хлопчыка з мышачнай дыстрафіяй Дзюшэна-Бекера, апублікаваў у інстаграме відэазварот. У роліку мужчына звяртаецца да беларусаў — просіць іх не верыць таму, як гісторыю са зборам сродкаў паказвае нядаўна вызвалены з турмы гродзенскі блогер Міхаіл Драгун, піша @hrodnaonelove. https://nashaniva.com/405628 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405628
-
Галоўнае за 28 верасня Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта стаў цвердалобы Муравейка, а Генштаб узначаліў генерал, які не вучыўся ў Расіі. Лукашэнка: Гэта мой асабісты выбар, мне трэба альтэрнатыўны погляд на сілавікоў. Шэсць фактаў пра генерала Муравейку. Прызначэнне Муравейкі ў Адміністрацыю — гэта камбінацыя Лукашэнкі, сэнс якой пакуль незразумелы Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў Раптоўна памёр 43‑гадовы камандзір узвода мінскага АМАПа У Беларусі не працуе галоўная біржа грузаперавозак. Яе серверы стаялі ў Кіеве, куды цяпер б'е Расія УСУ паказалі расійскіх палонных, узятых пры контрудары пад Ліманам 58‑гадовую мінчанку асудзілі за пратэсты і «абразу Лукашэнкі» Статкевіч апублікаваў фоты іх новага з Марынай Адамовіч дома Гамельчука затрымалі на трасе на Чарнігаў і асудзілі нібыта за спробу далучыцца да Палка Каліноўскага. Ён расказаў, што было Што не так з ідэяй, быццам нацыі ўзніклі толькі ў ХІХ стагоддзі? «Беларусь — найлепшая краіна. Але трэба падрыхтавацца». Мужчына чысціў тэлефон, але яго з сям'ёй усё роўна затрымалі на мяжы
-
У Мюнхене беларус у начным клубе лапаў 17‑гадовую ўкраінку і пабіўся з яе братам Паліцыя ўзяла ў яго кроў на аналіз і адпусціла пасля выплаты грашовага закладу. https://nashaniva.com/405622 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405622
-
Аматар рускай арміі, дачка падарожнічае па Еўропе. Шэсць фактаў пра генерала Муравейку, якога паставілі ў Адміністрацыю Лукашэнкі Заяўляў, што Беларусь мае права «прасячы калідор у Літву сілай зброі», і лічыць расійскую армію «наймагутнейшай у свеце». Што вядома пра 55‑гадовага Паўла Муравейку, якога з пасады начальніка Генштаба перакінулі ў Адміністрацыю Лукашэнкі? https://nashaniva.com/405574 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405574
-
ВІДЭАНАВІНЫ: Усе ў шоку: Лукашэнка пачаў важныя перастаноўкі ва ўладзе. Што адбываецца і чаго чакаць беларусам? Каго і куды прызначыў Лукашэнка і чаму яго рашэнне стала сюрпрызам нават для найбліжэйшых чыноўнікаў? Што за бяда здарылася ў Мінску? Чым усіх здзівіла Святлана Ціханоўская? Што вядома пра сілавіка, на чыё пахаванне прыехаў асабіста міністр унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў? А таксама за што міліцыя збіраецца цяпер караць беларусаў? Якую песню заспяваў Лукашэнка: Аляксандр Саладуха нечакана згадаў вясёлую гісторыю. Усе падрабязнасці глядзіце ў новым відэа «Нашай Нівы». https://www.youtube.com/watch?v=oCRPePLsbUk
-
Адправілі ў адстаўку дыпламата Дапкюнаса, які два месяцы таму выступіў з хамскай прамовай у АБСЕ Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, паводле якога Андрэй Дапкюнас вызвалены ад пасады надзвычайнага і паўнамоцнага пасла Беларусі ў Аўстрыі і па сумяшчальніцтве ў Славеніі. https://nashaniva.com/405623 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405623
-
У Оршы на старым месцы малююць новы мурал з Караткевічам Сёлета ўвесну падчас рамонту дома №2 па вуліцы Марата ў Оршы быў знішчаны мурал, намаляваны да 90‑годдзя Уладзіміра Караткевіча ў 2020 годзе. Цяпер яго аднаўляюць, заўважыла @vicspring. https://nashaniva.com/405607 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405607
-
Прызначэнне Муравейкі ў Адміністрацыю — гэта камбінацыя Лукашэнкі, сэнс якой пакуль незразумелы Аляксандр Лукашэнка пайшоў на кадравыя перастаноўкі, якія здзівілі ўсіх, у тым ліку і саміх чыноўнікаў. https://nashaniva.com/405617 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405617
-
Іван Краўцоў расказаў, як набыў праблемы пасля трапляння ў брытанскі санкцыйны спіс цёзкі-расіяніна Былы сакратар Каардынацыйнай рады Іван Краўцоў расказаў на ўласным прыкладзе, як на практыцы працуюць персанальныя санкцыі. https://nashaniva.com/405616 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405616
-
Памёр Аляксандр Якабсон Былому старшыні Гомельскага аблвыканкама і старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю было 75 гадоў. https://nashaniva.com/405615 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405615
-
Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў У пачатку лета гараджане радаваліся адноўленым цагляным фасадам дарэвалюцыйнага завода на вуліцы Маякоўскага, спадзеючыся на з'яўленне там новай культурнай лакацыі. Аднак вельмі хутка перад галоўным фасадам гістарычнага помніка вырас пяціпавярховы сакрэтны аб'ект для сілавікоў з апаратнымі назірання і гіганцкім цірам. https://nashaniva.com/405203 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405203
-
Расіяне другі раз за дзень атакавалі цэнтр Кіева, трапілі ў медцэнтр Відавочцы апублікавалі відэа пажару ў медыцынскім цэнтры «Добробут» у цэнтры сталіцы. Побач з ім знаходзіцца Канстытуцыйны суд Украіны. https://nashaniva.com/405612 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405612
-
edited
Кніга Насты Рагатко выйшла па-беларуску Экс-галоўная рэдактарка Kyky org і экс-кіраўніца камунікацый офіса Святланы Ціханоўскай Наста Рагатко ў канцы мінулага года выдала кнігу «Насі з сабой» пра палітычныя кулуары, адносіны з былымі і сённяшнімі. Цяпер на сайце выдавецтва «Логвінаў» з'явілася абвестка пра выхад беларускай версіі гэтай кнігі. https://nashaniva.com/405603 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405603
-
У Мінску забаранілі яшчэ адзін культурніцкі праект Мастак Сяргей Філіпаў цяпер не можа праводзіць у сталіцы творчыя сустрэчы і лекцыі, піша @reformby. https://nashaniva.com/405602 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405602
-
Раптоўна памёр 43‑гадовы камандзір узвода мінскага АМАПа Прэс-служба МУС паведаміла пра развітанне з камандзірам узвода АМАП ГУУС Мінгарвыканкама Алесем Баканом. Пахавалі яго 28 верасня, а смерць адбылася два дні таму, 26 верасня. https://nashaniva.com/405606 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405606
-
edited
Першыя крыптабанкі зарэгістравалі ў Беларусі Свой крыптабанк збіраецца запусціць і кампанія WhiteBird, сузаснавальнік якой — Сяргей Чэрачэнь, які ў 2020 годзе быў адным з кандыдатаў на прэзідэнцкіх выбарах. https://nashaniva.com/405601 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405601
-
Егіпет папярэджваў Нетаньяху пра магчымы напад з Газы за некалькі дзён да 7 кастрычніка Падобныя сігналы паступалі і з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. https://nashaniva.com/405567 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405567
-
Украінскі спартсмен і яго спадарожніца сфатаграваліся ў Амане вярхом на вялікай чарапасе. Скончылася скандалам Кадры разышліся па сацсетках і дайшлі да аманскіх уладаў. https://nashaniva.com/405580 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405580
- Older posts