Наша Ніва ✔

@nashaniva · tech · Belarusian · active

Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews

Subscribers 22K Subscribers, last 30 days: 22.1K → 22.1K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 49.3%10.9K avg views
Posting 40.7/day last 33 minutes ago
Reactions per 1K views 17.0 ❤ 🤬 👍
  1. Галоўнае за 26 верасня Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё «Здаецца, іх памятаю толькі я». Беларусы падзяліліся любоўю да соцень паўзабытых айчынных гуртоў Вячорка: Сустрэча Сікорскага з Рыжанковым можа ўдарыць па стаўленні да беларусаў у Еўропе Наталля Качанава прызналася, што ніколі ў жыцці не каштавала кавун Скокі пад «Лысага» на вуліцы Мінска сабралі больш за мільён праглядаў у ютубе У Мінску з’явілася новая гандлёвая сетка. Першую краму адкрылі з ажыятажам Супрацоўніка «Беларуснафты» з Рэчыцы адправілі за краты за «садзейнічанне экстрэмізму» Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары Ціманоўская распавяла, што ейны бацька пад хатнім арыштам Чаму ў Японіі няма сметніц, але на вуліцах усё роўна чыста

  2. Прэзідэнтам FIDE стаў былы расіянін з казахстанскім пашпартам. Ён знаходзіцца пад украінскімі санкцыямі Прэзідэнтам Міжнароднай шахматнай федэрацыі (FIDE) абралі 38‑гадовага Цімура Турлова, ураджэнца Масквы і заснавальніка фінансавай кампаніі Freedom Holding Corp. У 2022 годзе ён адмовіўся ад грамадзянства Расіі і атрымаў грамадзянства Казахстана. З 2023 года Турлоў таксама ўзначальвае Шахматную федэрацыю Казахстана. https://nashaniva.com/405493 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405493

  3. Саюз палякаў у Беларусі аднаўляе магілу польскага генерала пад Гроднам У Сапоцкіне Гродзенскага раёна актывісты Саюза палякаў у Беларусі праводзяць аднаўленчыя работы на магіле забітага савецкімі вайскоўцамі ў 1939 годзе брыгаднага генерала Войска Польскага Юзафа Альшыны-Вільчынскага. https://nashaniva.com/405496 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405496

  4. «Ведаеце, Лукашэнка не прэзідэнт». Яны так усміхнуліся, кіўнулі» Дэпартаваны з Грузіі Леў Міхееў расказаў @pozirkonline, як з ім абыходзіліся ў Арменіі https://nashaniva.com/405497 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405497

  5. Цягнік, які ішоў з расійскай Анапы ў Мінск, затрымаўся ў дарозе праз пашкоджанне ўкраінцамі чыгункі Пашкоджаны ўчастак чыгункі знаходзіцца на тэрыторыі Унечскага раёна Бранскай вобласці. https://nashaniva.com/405494 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405494

  6. Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё «Мары спраўджваюцца», — напісала ў сторыс 25‑гадовая Ангеліна Камінская, якая пасля першай цяжарнасці адразу стала шматдзетнай маці. https://nashaniva.com/405463 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405463

  7. БелАЗ зноў пачаў прадаваць фірмовыя мужчынскія боты Упершыню такая абутковая лінейка з'явілася ў 2020 годзе разам з іншай брэндаванай прадукцыяй прадпрыемства. Тады боты выпускаліся ў чорным і рудым колерах. Праз некаторы час яны сталі папулярнымі ў інтэрнэце і хутка раскупіліся. Цяпер БелАЗ выпусціў іх зноў. https://nashaniva.com/405484 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405484

  8. У Гродне адкрылі мурал адначасова да Дня машынабудаўніка і Года беларускай жанчыны Стрыт-арт размясцілі на тарцы будынка Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці. https://nashaniva.com/405485 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405485

  9. «Здаецца, іх памятаю толькі я». Беларусы падзяліліся любоўю да соцень паўзабытых айчынных гуртоў Беларусы дзеляцца сваімі ўлюбёнымі музычнымі гуртамі, многія з якіх не дажылі да часоў стрымінгавых платформ, застаўшыся толькі ў памяці сваіх адданых слухачоў. https://nashaniva.com/404128 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404128

  10. Сланы ўмеюць, як і людзі, гатаваць лекавыя сумесі для сваіх сланянят Навукоўцы высветлілі, што афрыканскія сланы могуць не толькі самастойна выкарыстоўваць лекавыя расліны, але і гатаваць з іх своеасаблівыя лекі для сваіх дзіцянят. Такія паводзіны ўпершыню ўдалося дакументальна зафіксаваць падчас назіранняў за сланамі ў раёне гары Элган на захадзе Кеніі. https://nashaniva.com/405440 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405440

  11. Прэм'ер-міністр Непала выступіў на Генасамблеі ААН у сонечных акулярах Балендра Шах носіць іх з часоў рэп-батлаў. https://nashaniva.com/405467 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405467

  12. У Крэўскім замку знайшлі падмуркі замкавага моста На тэрыторыі дзядзінца знайшлі дзве лініі каменнай муроўкі, на якія абапіраліся драўляныя канструкцыі моста ад так званай Малой брамы цераз замкавы стаў да пагорку на дзядзінцы. https://nashaniva.com/405480 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405480

  13. Буданаў: Украіна гатовая да спынення агню, а Расія знаходзіць прычыны, каб гэтага не адбылося Паводле слоў кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Кірылы Буданава, украінскі бок ужо публічна сфармуляваў сваю прапанову адносна спынення баявых дзеянняў. https://nashaniva.com/405477 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405477

  14. Партрэт таксы Дэвіда Хокні выставілі на аўкцыён за $3,3 мільёна На карціне намалявана першая такса сусветна вядомага мастака па мянушцы Стэнлі, якая мірна і прыгожа спіць на падушцы. https://nashaniva.com/405476 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405476

  15. Маладога бацьку з Кармы асудзілі за Гаюна. Яго адзначалі як адданага сацыяльнага работніка Уладзіслаў Беднякоў працаваў у цэнтры сацыяльнага абслугоўвання і атрымліваў граматы за дапамогу людзям. Але нядаўна маладога бацьку асудзілі за палітыку. https://nashaniva.com/405103 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405103

  16. Беларуса Льва Міхеева вызвалілі ў Арменіі пасля затрымання Да справы падключыліся беларускія праваабаронцы ў Грузіі і Арменіі, прадстаўнікі армянскага і грузінскага бакоў, а таксама юрысты Офіса Святланы Ціханоўскай. https://nashaniva.com/405473 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405473

  17. Вячорка: Сустрэча Сікорскага з Рыжанковым можа ўдарыць па стаўленні да беларусаў у Еўропе Калі абмеркаванняў сустрэчы міністраў замежных справаў Польшчы і Беларусі ў кантэксце пацяплення і паляпшэння адносінаў будзе шмат у медыях, гэта можа негатыўна адбіцца на гатовасці Еўропы прымаць беларусаў і даваць ім прытулак, сказаў старшы дарадца Святланы Ціханоўскай у інтэрв’ю @belsat. https://nashaniva.com/405472 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405472

  18. Ініцыятыва Maldzis набыла слоўнік Насовіча Гэта першы ў гісторыі поўны навуковы слоўнік беларускай мовы. https://nashaniva.com/405465 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405465

  19. edited

    Наталля Качанава прызналася, што ніколі ў жыцці не каштавала кавун Нават ні кавалачка. https://nashaniva.com/405469 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405469

  20. edited

    У Мінску з’явілася новая гандлёвая сетка. Першую краму адкрылі з ажыятажам Першая ў сталіцы крама сеткі прыгажосці і чысціні пачала працаваць у Чыжоўцы. https://nashaniva.com/405464 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405464

  21. Older posts