Наша Ніва ✔

@nashaniva · tech · Belarusian · active

Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews

Subscribers 22K Subscribers, last 30 days: 22.1K → 22.1K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 49.3%10.8K avg views
Posting 40.7/day last 19 minutes ago
Reactions per 1K views 17.0 ❤ 🤬 👍
  1. «Настойліва рэкамендавалі» не хаваць яе на радзіме». Муж Святланы Курс расказаў новыя падрабязнасці пра яе пахаванне Днямі ў беларускіх медыя з'явіліся артыкулы пра тое, што ўлады праігнаравалі просьбы сваякоў Святланы Курс дапамагчы пахаваць яе на радзіме. Амбасада не звяртала ўвагі на звароты сям'і, а чыноўнікі былі катэгарычна супраць любой публічнай падзеі, звязанай з пісьменніцай. Муж Святланы, Сяргей, расказаў @euroradio яшчэ некаторыя падрабязнасці. https://nashaniva.com/405293 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405293

  2. edited

    Упаў з лесвіцы і разбіўся насмерць 58-гадовы расійскі тэлевядучы Сяргей Саседаў Саседаў працаваў членам журы беларускага «Фактар Бай». Ён быў адным з нямногіх адкрытых гееў у расійскім шоу-бізнэсе і адным з шматлікіх прыхільнікаў Уладзіміра Пуціна. https://nashaniva.com/405295 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405295

  3. edited

    Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе? У камандзе Святланы Ціханоўскай лічаць гэты кантакт палітычным авансам для Лукашэнкі і тлумачаць, якія дзеянні цяпер чакаюць ад беларускіх уладаў. https://nashaniva.com/405292 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405292

  4. Заснаваны беларусамі стартап купіў музычную платформу Музычны стартап Grai з беларускімі каранямі набыў платформу сацыяльнага праслухоўвання музыкі Hangout. Яе стварылі аўтары сэрвісу Turntable.fm. https://nashaniva.com/405289 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405289

  5. edited

    Галоўнае за 23 верасня Варшава аслабляе дыпламатычны ігнор Мінска. Упершыню пасля 2020‑га сустрэліся міністры замежных спраў Беларусі і Польшчы. Польшча адкрые новы будынак пасольства ў Мінску Ціханоўскі адказаў Ціханоўскай: Чамусьці не згадваецца, што рэабілітацыя сына адбывалася ў кватэрах і дамах, якія я купіў Цэны на кватэры ў «Мінск-Свеце» падаюць, а ў Мінску — растуць. Сумныя перспектывы для раёна? Стала вядома, як цяпер будуць выдаваць італьянскія візы У расійскай арміі беларускага наёмніка павесілі на дрэве ўніз галавой і білі палкай па геніталіях Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу Ціханоўская: Цяпер не час гандляваць з дыктатарамі Былых палітвязняў пачалі выкрэсліваць са спісу «тэрарыстаў» «Чытайце, зайздросьце. Я — грамадзянін Расіі!» Рускамірац Агафонаў пахваліўся новым пашпартам «Дагэтуль шкадую, што не стала лекарам». Пагутарылі са Святланай Бень пра новы альбом, жыццё ў Берліне, «чорныя спісы» і справядлівасць

  6. У Нясвіжскім замку прадаюць сувенір за $2,8 тысячы На цэнніку пазначана, што пояс за 8 580 BYN зроблены ў Беларусі (вытворца — «Слуцкія паясы»), яго памеры складаюць 325 на 32 сантыметры. https://nashaniva.com/405286 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405286

  7. У ААН 50 краін і ЕС заклікалі Расію да прыпынення агню ЗША не далучыліся, Расія адмахнулася. https://nashaniva.com/405290 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405290

  8. У Францыі затрымалі фуру з буйным грузам «вясёлага газу». За рулём быў беларус У французскім рэгіёне Аксітанія мытнікі канфіскавалі амаль 30 тон закісу азоту, вядомага як «вясёлы газ». Гэта адна з найбуйнейшых канфіскацый такога рэчыва ў Францыі. https://nashaniva.com/405275 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405275

  9. Цэны на кватэры ў «Мінск-Свеце» падаюць, а ў Мінску — растуць. Сумныя перспектывы для раёна? На рынку сталічнай нерухомасці назіраецца анамалія. https://nashaniva.com/405159 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405159

  10. ВІДЭАНАВІНЫ: Сяргей Ціханоўскі рэзка адказаў Святлане: падрабязнасці / Нечаканыя наступствы нарады Лукашэнкі Сяргей Ціханоўскі адказаў сваёй жонцы Святлане: што яго абурыла? Сур’ёзныя наступствы апошняй нарады ў Лукашэнкі: на што падымуць кошты ўлады Беларусі? Чаго патрабуе міністр унутраных спраў Іван Кубракоў? За што пасадзілі вядомага беларускага «сенатара» і прыхільніка Лукашэнкі? Якая новая хвароба прыйшла ў Беларусь? Як чарговы ўказ Лукашэнкі нарабіў праблем? За што дзякуе Віктар Бабарыка? Усе падрабязнасці глядзіце ў новым відэа «Нашай Нівы». https://www.youtube.com/watch?v=SbtXo66mVCQ

  11. За мяжой цяпер жывуць больш за 3,5 мільёна беларусаў Так сцвярджае афіцыйная беларуская статыстыка. https://nashaniva.com/405278 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405278

  12. Расійскі вайсковы верталёт зранку без наступстваў заляцеў у паветраную прастору Польшчы Паводле польскіх вайскоўцаў, верталёт Мі-8 заляцеў прыкладна на 300 метраў углыб польскай тэрыторыі ў раёне горада Бранева і знаходзіўся там каля 42 секундаў. https://nashaniva.com/405277 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405277

  13. edited

    Жыхары Бараўлян масава шукаюць у лесе драўляныя фігуркі. Што за яны? Казачныя міні-дзверцы, усталяваныя пад старым пнём, сталі першым арт-аб'ектам, які змяніў звыклы маршрут шпацыраў мясцовых жыхароў. https://nashaniva.com/405272 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405272

  14. Стала вядома, як цяпер будуць выдаваць італьянскія візы На мінулым тыдні прыпынілі прыём заявак на італьянскія візы, а пазней аднавілі, але не для ўсіх. Цяпер турфірмам агучылі новыя правілы, як будуць выдаваць шэнген італьянцы. https://nashaniva.com/405255 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405255

  15. Бразілія, Германія, Індыя і Японія запатрабавалі пастаянныя месцы ў Радзе Бяспекі ААН Чатыры буйныя краіны заклікалі як мага хутчэй рэфармаваць Раду Бяспекі ААН. https://nashaniva.com/405270 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405270

  16. Ціханоўская: Цяпер не час гандляваць з дыктатарамі Святлана Ціханоўская заклікала не заключаць гандлёвыя пагадненні з беларускімі ўладамі на фоне анансаванай ЗША буйной здзелкі па закупцы беларускіх калійных угнаенняў. Пра гэта лідарка беларускіх дэмакратычных сіл заявіла ў інтэрв’ю Deutsche Welle на палях Генеральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку. https://nashaniva.com/405271 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405271

  17. У цэнтры Магілёва з грузавіка проста на дарогу звалілася бервяно Побач у гэты момант знаходзіўся легкавы аўтамабіль. https://nashaniva.com/405263 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405263

  18. Nexta патлумачыў, ці маглі спецслужбы Расіі дэзынфармаваць яго ў 2020-м, каб уплываць на пратэст Стваральнік рэсурсу Nexta Сцяпан Пуціла ў інтэрв’ю @radiosvaboda адказаў на пытанне, ці магла расійская разведка ў 2020 годзе наўмысна дэзынфармаваць яго супрацоўнікаў, каб радыкалізаваць пратэст і ў выніку адштурхнуць Беларусь ад Захаду. Такую верагоднасць дапусціў былы кіраўнік польскай разведкі Пётр Краўчык. https://nashaniva.com/405264 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405264

  19. Беларусы засталіся без адпачынку, бо рэйсы ў Туніс раптоўна адмянілі Тур быў адплачаны, на працы быў узяты адпачынак, але нічога не атрымалася. Што рабіць у такой сітуацыі? https://nashaniva.com/405260 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405260

  20. Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу Бацькі ў роспачы: некаторыя ўжо запісваюць звароты да Лукашэнкі, бо не могуць адкрыць рахунак для збору данатаў у банку. https://nashaniva.com/405250 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405250

  21. Older posts