Наша Ніва ✔

@nashaniva · tech · Belarusian · active

Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews

Subscribers 22K Subscribers, last 30 days: 22.1K → 22.1K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 49.3%10.8K avg views
Posting 40.7/day last 11 minutes ago
Reactions per 1K views 17.0 🤬 ❤ 👍
  1. ВІДЭАНАВІНЫ: Арышты афіцэраў у Беларусі: падрабязнасці / Намёкі ад міліцыі: што здарылася? Загадкавая сустрэча Лукашэнкі: што вядома? Затрыманні ў Мачулішчах: што адбываецца, да чаго тут паплечнік Сахашчыка і як ён вярнуўся ў Беларусь? Сканаў малады пракурор: што здарылася? Дзе знайшоўся дэпутат, які збег ад Лукашэнкі разам з тэлевядучай БТ? Што прапанаваў Святлане Ціханоўскай Канстанцін Каверын і чаму гэта скончылася скандалам і выбачэннямі? На што намякае беларуская міліцыя? Усе падрабязнасці глядзіце ў новым відэа «Нашай Нівы». https://www.youtube.com/watch?v=j1SjJhirp58

  2. edited

    Пачобут плануе вярнуцца ў Беларусь пасля паездкі ў ЗША, але не ведае, як павядуць сябе ўлады Пасля вяртання з Амерыкі ён збіраецца засесці за напісанне кнігі. Маўляў, нават самае доўгае інтэрв’ю не дазваляе расказаць пра ўсе падзеі пяці гадоў зняволення, а кніга дасць магчымасць выкласці гэту гісторыю ад пачатку да канца, піша @belsat. https://nashaniva.com/405144 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405144

  3. Уладальнікі «Тры цаны» запускаюць у Беларусі новую гандлёвую сетку з беларускай назвай Кампанія ўжо размясціла некалькі вакансій для будучай сеткі. https://nashaniva.com/405141 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405141

  4. Гатунак і сорт: у чым розніца? У прадуктаў, тавараў — гатункі. А ў раслін — сарты. Гэта важная асаблівасць логікі беларускай мовы. https://nashaniva.com/405090 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405090

  5. «Кашалёк Лукашэнкі» будуе на малой радзіме «духоўны комплекс» за больш чым мільён даляраў На думку @christianvision, якая правяла адмысловае расследаванне, гэты праект можа быць часткай больш маштабнай задумы Аляксандра Зайцава, звязанай з будаўніцтвам храмаў і размяшчэннем у іх дарагіх абразоў. https://nashaniva.com/405140 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405140

  6. Асабістая машына Якуба Коласа гніе ў гаражы. Беларусы ўжо гатовыя скінуцца на рамонт, але з агаворкай Аўтамабіль класіка беларускай літаратуры шмат гадоў не на хаду. https://nashaniva.com/405096 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405096

  7. Спявачка Лаліта на канцэрце мацюкнулася проста ў мікрафон, калі прыляцелі ўкраінскія дроны Расійская спявачка Лаліта Міляўская тройчы была вымушаная перапыняць канцэрт у Сочы праз сігналы паветранай трывогі, звязаныя з пагрозай атакі ўкраінскіх дронаў. Урэшце артыстка не стрымала эмоцый і вылаялася перад гледачамі. Відэа з яе рэакцыяй распаўсюдзілася ў сацыяльных сетках. https://nashaniva.com/405137 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405137

  8. Галоўнае за 21 верасня Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй. Сахашчык пра арышт Зары і групы афіцэраў: «Для мяне было вельмі дзіўна, што ён апынуўся ў Беларусі» Трамп падчас тэлефоннай размовы з Зяленскім настойліва патрабаваў спыніць удары па расійскіх НПЗ. «Больш не будзе так, што пакутуе толькі краіна, на якую напалі». Зяленскі адказаў на заклік Трампа спыніць вайну Антываенная частка расійскага грамадства не здолела прадэманстраваць сваёй пазіцыі на выбарах у Дзярждуму Трамп заявіў, што працуе над калійнай здзелкай з Беларуссю. Угнаенні маюць быць таннейшыя за канадскія Былы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама апынуўся у СІЗА КДБ Еўрапейскія спецслужбы папярэдзілі пра магчымую эскалацыю аперацый Расіі супраць НАТА ў бліжэйшыя месяцы Раптоўна памёр старшы пракурор Віцебскай вобласці Андрэй Шклярэўскі Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude Майстра аўтацэнтра «Рэно» з Мінска пасадзілі за дапамогу рэпрэсаваным, а пасля завялі яшчэ адну справу Belgee паказаў новы X50. Цяпер гэта бюджэтны красовер з атмасферным рухавіком і старым добрым аўтаматам

  9. Сахашчык пра арышт Зары і групы афіцэраў: «Для мяне было вельмі дзіўна, што ён апынуўся ў Беларусі» Былы камандзір брэсцкіх дэсантнікаў і былы прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета па абароне і нацыянальнай бяспецы Валерый Сахашчык пракаментаваў @NashaNiva гісторыю Дзмітрыя Зары і затрыманні яго колішніх саслужыўцаў у Беларусі. Ён сцвярджае, што Зара займаўся ў яго выключна аналізам адкрытых крыніц, а ніякіх заданняў шукаць інфарматараў сярод беларускіх вайскоўцаў не атрымліваў. https://nashaniva.com/405117 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405117

  10. Антываенная частка расійскага грамадства не здолела прадэманстраваць сваёй пазіцыі на выбарах у Дзярждуму У Расіі па-ранейшаму «ўсё схвачана, за ўсё заплачана». Але хоць антыпуцінская апазіцыя і не здолела супрацьпаставіць адзіны план дзеянняў, унутраная страсць у рэжыме таксама на вачах згасае, піша Мікола Бугай пра вынікі выбараў у расійскую Думу. https://nashaniva.com/405133 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405133

  11. З тэлеграма раптам зніклі асноўныя гродзенскія афіцыйныя каналы Недаступнымі або выдаленымі сталі каналы кіраўніка Гродзенскай вобласці, Гродзенскага гарвыканкама і дзяржаўнага тэлеканала «Гродна Плюс». На іх месцы створаныя новыя, і яўна не самімі прапагандыстамі. https://nashaniva.com/405132 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405132

  12. ВІДЭАНАВІНЫ: Арышты афіцэраў у Беларусі: падрабязнасці / Намёкі ад міліцыі: што здарылася? Загадкавая сустрэча Лукашэнкі: што вядома? Затрыманні ў Мачулішчах: што адбываецца, да чаго тут паплечнік Сахашчыка і як ён вярнуўся ў Беларусь? Сканаў малады пракурор: што здарылася? Дзе знайшоўся дэпутат, які збег ад Лукашэнкі разам з тэлевядучай БТ? Што прапанаваў Святлане Ціханоўскай Канстанцін Каверын і чаму гэта скончылася скандалам і выбачэннямі? На што намякае беларуская міліцыя? Усе падрабязнасці глядзіце ў новым відэа «Нашай Нівы». https://www.youtube.com/watch?v=j1SjJhirp58

  13. У палітзняволенай мастачкі Аксаны Шаляпінай дыягнаставалі анкалагічнае захворванне У лістападзе 2025 года жанчыну асудзілі за дапамогу некалькім дзясяткам палітзняволеных, калі тыя былі пад вартай, піша @viasna96. https://nashaniva.com/405124 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405124

  14. edited

    «Больш не будзе так, што пакутуе толькі краіна, на якую напалі» Зяленскі адказаў на заклік Трампа спыніць вайну, бо ў Расіі праблемы з вырабам дызельнага паліва. https://nashaniva.com/405125 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405125

  15. edited

    Расійскіх агентаў з тэлеграм-канала «Рыбарь» заўважылі за правядзеннем здымак у Еўропе. Пасля выкрыцця яны ўцяклі Супрацоўнікі канала, які звязваюць з расійскімі спецслужбамі, праводзяць здымкі ў краінах Еўрасаюза, выкарыстоўваючы для гэтага розныя спосабы. https://nashaniva.com/405123 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405123

  16. edited

    Трамп заявіў, што працуе над здзелкай з Беларуссю, па якой будзе закупляць калійныя ўгнаенні па ніжэйшай цане, чым ЗША атрымліваюць іх з суседняй Канады Раней сёння Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі няма свабоднага, незакантрактаванага калію. https://nashaniva.com/405121 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405121

  17. Былы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама апынуўся у СІЗА КДБ Cправа, у межах якой затрымалі Дзенгалёва, звязаная з фінансамі, паведамляюць @radiosvaboda. https://nashaniva.com/405114 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405114

  18. Палякі пачалі атрымліваць прапановы працы за 35 еўра за гадзіну. Так іх могуць вербаваць У СМС прапануюць аддаленую працу, умовы прапануюць абмеркаваць у Telegram, піша @mostmediaio. https://nashaniva.com/405112 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405112

  19. ЕС перамаўляецца аб выключэнні расійскага алігарха Алішэра Усманава з санкцыйнага спісу. Часу зусім няшмат Пытанне разглядаецца ў межах магчымай дамоўленасці, якая можа прывесці да вызвалення і памілавання двух грамадзян Францыі, зняволеных у Азербайджане. https://nashaniva.com/405110 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405110

  20. Лукашэнка: Каб і хацелі пастаўляць калій на Захад, то няма чаго Лукашэнка 21 верасня прыняў з дакладам старшыню Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзіміра Арлоўскага. Падчас размовы ён закрануў сярод іншага і перспектывы паставак беларускіх угнаенняў на заходнія рынкі. https://nashaniva.com/405108 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405108

  21. Older posts