Наша Ніва ✔

@nashaniva · tech · Belarusian · active

Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews

Subscribers 22K Subscribers, last 30 days: 22.1K → 22.1K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 49.3%10.8K avg views
Posting 40.7/day last 19 minutes ago
Reactions per 1K views 17.0 ❤ 🤬 👍
  1. edited

    Туск выступіў са спецыяльным зваротам да Сойма: Расія плануе ракетныя ўдары па тэрыторыі краін НАТА «Масква будзе спрабаваць прадставіць такія ўдары як «выпадковыя», — кажа прэм'ер Польшчы. https://nashaniva.com/404911 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404911

  2. Як сур’ёзнае даследаванне мозгу мушкі ператварылася ў інтэрнэт-мем — мадэль яе мозгу навучылі гуляць у Doom і гандляваць крыптавалютай Навукоўцы ўпершыню апублікавалі поўную карту цэнтральнай нервовай сістэмы дарослай пладовай мушкі, спадзеючыся зрабіць крок да разумення прыроды неўралагічных хвароб чалавека. Аднак адкрыты доступ да даных прывёў да нечаканага выніку: лічбавую мадэль пачалі выкарыстоўваць для выканання нестандартных задач. https://nashaniva.com/404828 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404828

  3. edited

    Лукашэнка заклікаў садзіць больш бульбы «Што за бульбашы, якія бульбы не садзяць?» — задаў рытарычнае пытанне ён. https://nashaniva.com/404905 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404905

  4. Кушнер Пуціну: Вы нам і год назад казалі, што за пару месяцаў зоймеце Данбас Зяць прэзідэнта ЗША Джарэд Кушнер падчас перамоваў у Крамлі паставіў пад сумнеў заяву Уладзіміра Пуціна аб хуткім захопе Расіяй усяго Данбаса. https://nashaniva.com/404904 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404904

  5. Беларуска за два дні прайграла ў анлайн-казіно амаль 70 тысяч рублёў і цяпер спрабуе вярнуць іх ад банка Дзяўчына правяла каля 200 аперацый праз АРІП і спынілася, калі ад значнай сумы практычна нічога не засталося. https://nashaniva.com/404892 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404892

  6. edited

    «За гэта ў турму трэба садзіць» Лукашэнку абурыла, як цярэбяць лён на роднай Шклоўшчыне. https://nashaniva.com/404900 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404900

  7. edited

    Вызвалены Алесь Чумакоў пра абвінавачванне: «Граў беларускую народную музыку і тым самым гуртаваў пратэставае ядро» Гусляр і палітвязень Алесь Чумакоў быў вызвалены з-за кратаў 16 верасня. У інтэрв'ю пасля вызвалення ён расказаў @radiosvaboda, як на судзе слухаў уласныя песні, як вымушана калядаваў у Калядзічах і чаму ў яго творчасці не будзе турэмных песень. https://nashaniva.com/404897 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404897

  8. Наколькі каштоўнае для Лукашэнкі апошняе зняццё санкцый з боку ЗША Пасля чарговага візіту спецыяльнага пасланніка прэзідэнта ЗША па Беларусі Джона Коўла Лукашэнка выпусціў яшчэ 25 палітвязняў, а ЗША знялі санкцыі з двух беларускіх прадпрыемстваў. Эканаміст Зміцер Крук тлумачыць, што дае гэтая здзелка афіцыйнаму Мінску. https://nashaniva.com/404845 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404845

  9. Мінчанцы, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за трох народжаных дачок, пакуль падарылі трохмесную каляску Ангеліну Камінскую з трайнятамі выпісалі з РНПЦ «Маці і дзіця» дамоў. https://nashaniva.com/404893 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404893

  10. «Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця Да ста тысяч беларусаў працуюць кадэнцыямі кіроўцамі-дальнабойшчыкам толькі ў краінах ЕС. @NashaNiva спытала ў іх, як ім даецца такая праца. https://nashaniva.com/404240 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404240

  11. Як у Польшчы працуюць бацькоўскія камітэты ў школах і колькі збіраюць грошай Кацярына ўжо некалькі гадоў жыве ў Польшчы і паспела пабыць у бацькоўскім камітэце і ў дзіцячым садку, і ў школе, дзе цяпер вучацца яе дзеці. Яна расказала @mostmediaio як арганізаваны збор грошай на школу і садок у Польшчы, колькі збіраюць і на што. https://nashaniva.com/404889 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404889

  12. Дачка міністра Маркава запусціла новы праект на тэлебачанні — будзе расказваць пра гісторыю Беларусі Марат Маркаў прыстроіў дачку Настассю на АНТ, яшчэ калі сам узначальваў канал. Пакуль бацька мяняе крэслы ў міністэрствах, Настасся працягвае будаваць кар'еру на тэлебачанні. Праўда, на малазначным «ЯСНАе TV». https://nashaniva.com/404872 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404872

  13. Тыраназаўру «памералі тэмпературу» праз 66 мільёнаў гадоў. Вось што высветлілася Зубы аднаго з самых вядомых драпежнікаў у гісторыі захавалі інфармацыю пра тое, наколькі гарачым было яго цела. Новыя звесткі дапамагаюць разабрацца ў даўняй спрэчцы пра фізіялогію дыназаўраў і зразумець, як тыраназаўры маглі жыць нават у халодным клімаце. https://nashaniva.com/404871 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404871

  14. Ці пусціць Латвія беларускі калій? Даведаліся, што пачуў Коўл у Рызе Латвія вітае намаганні ЗША па вызваленні беларускіх палітвязняў, аднак не бачыць падстаў змякчаць ціск на рэжым Лукашэнкі. https://nashaniva.com/404876 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404876

  15. 25 гадоў таму нарвежац атрымаў часнок ад манаха ў Беларусі. Цяпер гэты сорт хочуць усе Дзве галоўкі часнаку, якія нарвежац Андэрс Нордрум прывёз з Беларусі ў 2001 годзе, далі пачатак незвычайнай гісторыі. Іх нашчадкі разышліся па сотнях нарвежскіх агародаў і навучыліся расці нават у гарах. Цяпер беларуская лінія трапіла ў праект па стварэнні ўласнага нарвежскага пасадачнага матэрыялу. https://nashaniva.com/404843 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404843

  16. Што было б, калі б адно вока ў чалавека было спераду, а другое на патыліцы? Нашы два вокі нездарма глядзяць у адзін бок. Менавіта іх размяшчэнне дазваляе рабіць тое, без чаго многія штодзённыя задачы сталі б значна цяжэйшымі. The Conversation расказвае, што змянілася б, калі б адно вока апынулася на патыліцы. https://nashaniva.com/404854 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404854

  17. ВІДЭАНАВІНЫ: Уцечка важных дакументаў: рашэнне Лукашэнкі схавалі ад беларусаў Падзяка Лукашэнкі ці нечаканы падарунак: хто паводле сакрэтнага ўказа стаў суседам Наталлі Качанавай? Хто і чаму хваліць Мікалая Лукашэнку? Што вядома пра новых сваякоў Ірыны Абельскай: хто і як зарабляе ў беларускай медыцыне? Зварот да Лукашэнкі: што здарылася на Гомельшчыне? Абураная беларуска і адказ Мінздароўя: скандал у Мінску. Адкуль у Беларусі столькі мядзведзяў: вы здзівіцеся. Усе падрабязнасці глядзіце ў новым відэа «Нашай Нівы». https://www.youtube.com/watch?v=cSQFmSu-HUY

  18. «Будзьце ўпэўненыя, мы даволі хутка яе забудзем». Успаміны брата прынцэсы Дыяны выклікалі абурэнне каралеўскай сям'і Брат прынцэсы Дыяны, граф Чарльз Спенсер, у новых мемуарах расказаў пра размову з тагачасным прынцам Чарльзам, а цяпер каралём Вялікабрытаніі Карлам ІІІ, якая адбылася неўзабаве пасля гібелі Дыяны ў 1997 годзе. https://nashaniva.com/404885 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404885

  19. Мерц заявіў пра завяршэнне «эры безумоўнага трансатлантычнага сяброўства» Заява нямецкага канцлера прагучала на фоне чарговай напружанасці ў адносінах паміж Вашынгтонам і Бруселем. https://nashaniva.com/404879 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404879

  20. У цэнтры Мінска адкрылася кавярня, у якой свой заказ трэба яшчэ знайсці Пончык можа з'явіцца ў самым нечаканым месцы: са сцяны, адной са шматлікіх схованак, шафы, люстэрка або кніжнай паліцы. https://nashaniva.com/404877 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404877

  21. Older posts