Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor
Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva
Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Subscribers22K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR)49.2%10.8K avg views
Posting40.7/daylast 34 minutes ago
Reactions per 1K views17.0❤ 🤬 👍
Мерц заявіў пра вырашальныя тыдні і месяцы ў супрацьстаянні з Расіяй
Федэральны канцлер Германіі Фрыдрых Мерц заявіў, што Берлін будзе рабіць усё магчымае для працягу падтрымкі Украіны ў вайне супраць расійскага ўварвання. Ён таксама папярэдзіў пра вельмі сур’ёзныя наступствы для Еўропы ў выпадку перамогі Расіі. Пра гэта палітык сказаў 14 верасня на Еўрапейскім арктычным саміце ў Фінляндыі.
https://nashaniva.com/404635
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404635
edited
YouTube зноў заблакаваў адзін з каналаў тэлеканала СТБ. Гэтым разам — проста падчас жывога эфіру
СТБ якраз паказваў прапагандысцкае ток-шоу «Па сутнасці», прысвечанае афіцыёзнаму Дню народнага адзінства.
https://nashaniva.com/404641
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404641
У былым палацы Радзівілаў у Дзятлаве пачалася рэканструкцыя. І адразу туды нехта ўбіўся
Пра ўзлом уладальніца палаца Таццяна паведаміла пасля таго, як у сярэдзіне мінулага тыдня прыехала на аб’ект і заўважыла пашкоджанні.
https://nashaniva.com/404631
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404631
Галоўнае за 14 верасня
Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е. Зяленскі за, але сумняецца
Статыстычны паказчык кажа, што беларусы ўжо багацейшыя за палякаў і нават італьянцаў. Як такое магчыма?
Папа Леў XIV прызначыў новага кіраўніка для беларускіх грэка-каталікоў. Ім стаў беларус
«Спадзяюся на цуд, магчыма, памылка». Бацька хакейнага суддзі пра сына, якога падазраюць у забойстве цяжарнай жанчыны. Саму жанчыну тым часам пахавалі
«Ён легенда». Гродзенцы шукалі таго самага добрага кіроўцу з аўтобуса. Аказалася, Леаніда ведае ўвесь горад
Віктар Марціновіч выдаў новы раман
Цэны на нерухомасць у Мінску дасягнулі чарговага рэкорду
Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам
Салісты Беларускай оперы прайшлі ў расійскае шоу спеваў — але журы знайшло прорву паміж іх галасамі
У Слуцку жанчыну аштрафавалі за пакінутыя каля сметніцы добрае адзенне і лінолеум. Людзі не вытрымалі, даведаўшыся пра гэта
Зяленскі выказаўся за энергетычнае перамір'е з Расіяй, але сумняецца, што яна будзе яго выконваць
Зяленскі настойвае, што такая дамоўленасць павінна быць надзейнай і доўгатэрміновай, а не часовай мерай. Ён папярэдзіў, што не хоча сітуацыі, калі напружанасць часова знізіцца, а пасля правядзення ў Расіі «выбараў» усё вернецца да ранейшага стану.
https://nashaniva.com/404636
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404636
Паміж Мінскам і Маладзечнам запускаюць паскораныя электрычкі
З 21 верасня паміж Мінскам і Маладзечнам пачнуць курсіраваць дадатковыя паскораныя электрычкі. Гэта будуць звычайныя рэгіянальныя цягнікі эканом-класа, а не вагоны бізнэс-класа.
https://nashaniva.com/404618
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404618
edited
ВІДЭАНАВІНЫ: Новыя падрабязнасці трагедыі: забойца судзіў гульні Лукашэнкі / Як адпачывае жонка вядомага чыноўніка
Судзіў матчы Лукашэнкі: хто стаў падазраваным у гучнай справе? Новыя факты пра трагедыю ў Мінску. Лукашэнка не зразумеў намёкаў ці раптам асмялеў: вярнулася старая праблема. Раман Пратасевіч ажаніўся ў трэці раз: новая жонка і тамада з КДБ. Дзіўныя заявы Лукашэнкі: што ён абяцае? Цэны ў Мінску б’юць рэкорды: лічбы ўражваюць. Віктар Лукашэнка выпадкова паказаў свой цяжкі люкс. Як і дзе адпачывае жонка былога беларускага міністра ўнутраных спраў: нечаканае хобі.
Усе падрабязнасці глядзіце ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=YaJNPuuwGow
«Дурныя грошы» і сямейныя фірмы. Колькі зараблялі пісьменнікі ў БССР?
Калі б Шамякін ці Быкаў у 1970‑х гадах жылі на Захадзе, то былі б мільянерамі. Чаму? Бо працавалі б з камерцыйнымі выдавецтвамі і кінастудыямі. А што было ў БССР? @budzmaorg расказвае, як выглядала фінансавае жыццё пісьменнікаў і наколькі адрознівалася ад жыцця «звычайных савецкіх людзей».
https://nashaniva.com/404627
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404627
edited
Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е
Пацвярджэння гэтай заяве з Масквы і Кіева пакуль няма.
У сваім допісе Трамп сцвярджае, што рост цэнаў на паліва быў збольшага выкліканы вайной Расіі і Украіны, а не канфліктам з Іранам. Такая інтэрпрэтацыя разлічаная на амерыканскіх выбарцаў. Блакада Армузскага праліву Тэгеранам у адказ на ўдары па Іране прывяла да росту цэнаў на нафту, што стала адным з важных унутрыпалітычных пытанняў у ЗША перад частковымі выбарамі ў Кангрэс. Дэмакратычная партыя вінаваціць адміністрацыю Трампа ў некампетэнтнасці і праліках.
https://nashaniva.com/404626
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404626
Сябар начальніка аховы Пуціна быў удзельнікам і спонсарам вяселля сына Трампа
Умар Крамлёў, кіраўнік Міжнароднай асацыяцыі бокса (IBA), быў сярод гасцей закрытага вяселля Дональда Трампа-малодшага і Бэціны Андэрсан на Багамах. Паводле расследавання ProPublica, ён таксама аплаціў частку выдаткаў на ўрачыстасць.
https://nashaniva.com/404623
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404623
Знялі з пасады галоўнага міліцыянера Віцебшчыны
Ён папрацаваў толькі паўтара гады.
https://nashaniva.com/404619
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404619
У Гродне цалкам адмовіліся ад пракатных самакатаў і ровараў. Нібыта па просьбе жыхароў
Гродна стаў першым такім горадам Беларусі.
https://nashaniva.com/404616
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404616
Карціну, якая атрымала прыз на Венецыянскім фестывалі, у Ізраілі назвалі «здрадай дзяржаве»
Дакументальная стужка пра методыку выбару цэляў для ізраільскіх удараў па Cектары Газа атрымала рэзананс на 83‑м Венецыянскім кінафестывалі.
https://nashaniva.com/404608
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404608
«Танечка была вельмі пяшчотнай і ласкавай». У Мінску развіталіся з жорстка забітай жанчынай
Ушанаваць памяць загінулай сабраліся дзясяткі людзей — блізкія, сваякі, сябры, знаёмыя і проста тыя, хто даведаўся пра трагедыю і не застаўся абыякавым.
https://nashaniva.com/404614
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404614
У Мінску адкрыўся філіял Нацыянальнага мастацкага музея
Да 20 верасня ўключна наведаць новую прастору можна бясплатна.
https://nashaniva.com/404610
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404610
Расійская агентура выкарыстала нейрасетку Claude для крадзяжу і для ўплыву на выбары
Справаздача распрацоўшчыкаў штучнага інтэлекту выкрыла новыя метады злоўжывання моўнымі мадэлямі. Акрамя аўтаматызацыі кібератак і генерацыі прапаганды, карыстальнікі звярталіся да алгарытмаў па дапамогу ў мадыфікацыі вірусаў, распрацоўцы ўзбраенняў і правядзенні паклёпніцкіх кампаній.
https://nashaniva.com/404456
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404456
Белая ліса завітала ў двор пад Лагойскам
Гасцінны і сардэчны гаспадар вынес курачку, ваду. Жывёла смачна і з ахвотай паела.
https://nashaniva.com/404607
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404607
Статыстычны паказчык кажа, што беларусы ўжо багацейшыя за палякаў і нават італьянцаў. Як такое магчыма?
Беларусы нібыта могуць купіць на свой сярэдні заробак больш, чым палова Еўропы. Але ёсць некалькі нюансаў пры падліках.
https://nashaniva.com/404318
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404318
edited
Ці вы падумалі б, гледзячы на гэтую жанчыну, што яна агентка?
Нямецкая пракуратура выставіла абвінавачанне меркаванай расійскай шпіёнцы. Ёй пагражае 10 гадоў турмы.
https://nashaniva.com/404603
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404603
Бацька хакейнага суддзі пацвердзіў арышт сына, якога падазраюць у забойстве цяжарнай жанчыны
«Спадзяюся на цуд, магчыма, памылка».
https://nashaniva.com/404597
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404597