Наша Ніва ✔

@nashaniva · tech · Belarusian · active

Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews

Subscribers 22K Subscribers, last 30 days: 22.1K → 22.1K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 49.2%10.8K avg views
Posting 40.7/day last 16 minutes ago
Reactions per 1K views 17.0 ❤ 🤬 👍
  1. «Табе мала засталося ездзіць». Кіроўца слонімскай маршруткі груба абышоўся з падлеткам з інваліднасцю Маці хлопчыка напісала ў сацыяльнай сетцы, што кіроўца маршруткі абражаў яе сына і адмаўляўся бясплатна везці яго з Мінска. У канцы размовы ён сказаў: «Табе мала засталося ездзіць». Гэтыя словы моцна паранілі хлопчыка. https://nashaniva.com/404465 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404465

  2. Коля пайшоў у армію, але куды? Вось дзе служылі Віктар і Дзмітрый Лукашэнкі Аляксандр Лукашэнка сцвярджае, што яго малодшы сын служыць у войску «як усе». Куды маглі паслаць Мікалая? https://nashaniva.com/404440 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404440

  3. edited

    Галоўнае за 11 верасня Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе «Наступныя год-два вырашаць лёс чалавецтва». Інжынер, які звольніўся з Anthropic, расказаў, што думаюць унутры кампаніі За палітыку асудзілі маладую намесніцу дырэктара школы з Беняконяў Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта супраць вайсковага аб’екта Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі. Але дзе? Вось дзе служылі Віктар і Дзмітрый Лукашэнкі Стаў вядомы трагічны лёс зніклай цяжарнай жанчыны ў Мінску. Яе забіў бацька будучага дзіцяці. «Мы ведалі, што ён спартсмен». Суседка забітай жанчыны расказала падрабязнасці пра яе Беларуска нарадзіла тройню — усе дзяўчынкі. Цяпер просіць у Лукашэнкі кватэру ў Мінску, бо Год беларускай жанчыны Жонка прапагандыста Тура тэрмінова шукае рэпетытара па матэматыцы для дачкі Навучэнец Мінскага політэхнічнага каледжа скончыў жыццё самагубствам. На момант трагедыі ён праходзіў практыку на МЗКЦ Магілёўскія дзяржблогеры не падзялілі каробку з пірожнымі. У іх вайне разбіралася міліцыя

  4. Дзяўчына з Казахстана здзівілася, чаму яе трэдсы залятаюць у Беларусі Прозвішча ў Яўгеніі з Алматы — Гомель. https://nashaniva.com/404449 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404449

  5. edited

    На поўдні Беларусі зноў запрацавалі рэтранслятары для навядзення расійскіх дронаў Пра гэта заявіў начальнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны Алег Івашчанка. https://nashaniva.com/404457 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404457

  6. У Смалявічах будуюць незвычайны шматфункцыянальны комплекс Smala. Мае выглядаць як у Нідэрландах Замест нуднага ангара з сэндвіч-панэляў тут пабудуюць шэраг сакавітых рознакаляровых дамкоў рознай вышыні, дзе размесцяцца крамы, бытавыя паслугі і фудкорт. https://nashaniva.com/404445 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404445

  7. ВІДЭАНАВІНЫ: Коля Лукашэнка пайшоў служыць: што вядома / Яго бацька нервуецца і перажывае: што здарылася? Што вядома пра службу Мікалая Лукашэнкі: нечаканае прызнанне яго бацькі. Дзіўныя заявы і нядобрыя папярэджанні: што адбываецца ў Беларусі і вакол яе? Трагедыя ў Мінску: што вядома? Зварот да Лукашэнкі: жанчыны злавілі яго на слове. Важныя змены ў медыцыне Беларусі: прапанова міністра і адказ Лукашэнкі. Беларуса пасадзілі на 25 гадоў: што здарылася? Міністр Кубракоў знайшоў сваім падначаленым нечаканы занятак. Усе падрабязнасці глядзіце ў новым вдіэа «Нашай Нівы». https://www.youtube.com/watch?v=v3fZc3Py-9g

  8. Міністэрства адукацыі: Міліцэйскае сцвярджэнне пра штрафы за прагулы дзецьмі ўрокаў — поўны фэйк Гэта рэакцыя на рэзанансныя словы гродзенскага ўчастковага, што калі дзіця прагульвае ўрокі, то паводле закону бацькам нібыта могуць даць штраф да 10 базавых адзінак (450 рублёў). https://nashaniva.com/404450 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404450

  9. edited

    Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка аднак засцярог: «вялікай здзелкі» не будзе Пра гэта Аляксандр Лукашэнка сказаў на палігоне пад Баранавічамі. https://nashaniva.com/404452 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404452

  10. «Яе не было і не будзе». Лукашэнка выказаўся пра маштабную прыватызацыю ў Беларусі «Я не супраць прыватнай уласнасці. Толькі я асцярожны з прыватызацыяй». https://nashaniva.com/404446 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404446

  11. Вось як штучны інтэлект можа знішчыць чалавецтва Як мінімум, з дапамогай ШІ тэрарысты змогуць распрацоўваць зброю масавага паражэння. Як максімум, звышразумны ШІ можа ставіцца да людзей прыкладна так, як людзі ставяцца да жывёл. Напрыклад, утрымліваць іх у якасці своеасаблівых гадаванцаў і селекцыянаваць. Гэта рэальна ці гэта своеасаблівая рэклама магчымасцяў ШІ для прыцягнення інвестыцый? https://nashaniva.com/404407 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404407

  12. Іспанія будзе раздаваць грамадзянства жыхарам сваёй былой афрыканскай калоніі Парламент Іспаніі ўхваліў закон, які дазволіць дзясяткам тысяч выхадцаў з Заходняй Сахары атрымаць іспанскае грамадзянства. Гаворка ідзе пра людзей, якія нарадзіліся ў часы, калі гэтая спрэчная тэрыторыя знаходзілася пад кіраваннем Іспаніі. https://nashaniva.com/404443 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404443

  13. Пад Гроднам знайшлі баравік, які прэтэндуе на рэкорд гэтага сезону Да двух кілаграмаў яму не хапіла ўсяго 300 грамаў. https://nashaniva.com/404435 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404435

  14. У гонар Тэйлар Свіфт назвалі новы від аўстралійскіх клапоў Клапы сталі не першымі жывёламі, якім далі назвы ў гонар знакамітай спявачкі. https://nashaniva.com/404437 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404437

  15. «Мы ведалі, што ён спартсмен». Суседка забітай цяжарнай жанчыны расказала падрабязнасці пра яе «У галаве проста не ўкладваецца тое, што адбылося: з Таняй ён заўсёды трымаўся вельмі абыходліва, проста, пяшчотна; прыгожа да яе заляцаўся». https://nashaniva.com/404436 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404436

  16. Беларуска нарадзіла тройню — усе дзяўчынкі. Цяпер просіць у Лукашэнкі кватэру ў Мінску, бо Год беларускай жанчыны Менш чым за суткі зварот 25‑гадовай Ангеліны Камінскай сабраў 3,5 мільёна праглядаў, а ў «Маці і дзіця» адміністрацыя ўжо стаіць на вушах. https://nashaniva.com/404414 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404414

  17. Трамп на з'ездзе рэспубліканцаў пахваліў сваю працу «Залатая эпоха Амерыкі». https://nashaniva.com/404429 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404429

  18. edited

    Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі У званні лейтэнанта. https://nashaniva.com/404427 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404427

  19. edited

    «Сказаў таварышу: «Плыві на бераг, я сам спраўлюся». Футбаліст, які выратаваў тонучую жанчыну, расказаў, як усё адбылося Кірыл Нехін, што гуляе ў клубе другой лігі «Агра-Пелішча», улетку выратаваў чалавека, што тануў. Хлопец адпачываў на пляжы ў Брэсце, калі здарылася гэта гісторыя. https://nashaniva.com/404423 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404423

  20. Знакамітую «сукенку помсты» прынцэсы Дыяны выставілі на аўкцыён Яе эфектнае з'яўленне ў чорнай шаўковай вячэрняй сукенцы стала культавым момантам у поп-культуры. https://nashaniva.com/404420 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404420

  21. Older posts