Наша Ніва ✔

@nashaniva · tech · Belarusian · active

Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews

Subscribers 22K Subscribers, last 30 days: 22.1K → 22.1K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 49.2%10.8K avg views
Posting 40.8/day last 49 minutes ago
Reactions per 1K views 17.0 ❤ 🤬 👍
  1. Ва Украіну ўпершыню з асобным візітам прыляцеў кіраўнік МЗС Індыі За некалькі дзён да таго прэм’ер-міністра Індыі Нарэндра Модзі падчас размовы з Пуціным заклікаў таго пакласці канец працяглай вайне. https://nashaniva.com/403832 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403832

  2. У Варшаве п'яная беларуска ехала з чатырохгадовым дзіцём на электрасамакаце і трапіла ў бальніцу У Варшаве 34‑гадовая беларуска і яе чатырохгадовае дзіця пацярпелі падчас паездкі на электрасамакаце. Жанчына, у арганізме якой пазней знайшлі алкаголь, не справілася з кіраваннем і ўпала разам з дзіцём, піша @mostmediaio. https://nashaniva.com/403823 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403823

  3. Мінскі «Пеленг» праз вялікі попыт на оптыку будуе новы корпус Адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў беларускага вайскова-прамысловага комплексу пашыраецца на скрыжаванні вуліц Філімонава і Макаёнка. https://nashaniva.com/403817 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403817

  4. edited

    Беларуса з брытанскім пашпартам збілі сілавікі ў расійскіх Есентуках, куды ён прыехаў на пахаванне бабулі Дзмітрыя схапілі на вуліцы, калі ён шукаў пахавальнае бюро. Паліцыянтам ён падаўся падазроным. Яго патаўклі так, што ў яго зламаныя два рабры і нос, дый струс мозгу. https://nashaniva.com/403824 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403824

  5. На вучэннях на Віцебшчыне ловяць людзей з заплечнікамі і джыпы, якія «збіраюцца прарваць мяжу» Сілавікі праводзяць на Віцебшчыне маштабную праверку гатоўнасці да дзеянняў «у асаблівых умовах». https://nashaniva.com/403801 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403801

  6. Трамп стаў першым за 100 гадоў дзейным прэзідэнтам ЗША, чый партрэт з'явіўся на манеце У сераду Манетны двор ЗША выпусціў калекцыйную манету наміналам у адзін даляр, прысвечаную 250‑годдзю незалежнасці краіны. https://nashaniva.com/403815 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403815

  7. Мінскі школьнік забаўляўся, кідаючы на галовы дзецям пакеты з вадой Пацярпелым дзецям ва ўзросце ад 11 да 14 гадоў спатрэбілася медыцынская дапамога. https://nashaniva.com/403814 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403814

  8. edited

    Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў Як даведалася @NashaNiva, суседзі пакінулі непрытомнага гісторыка Андрэя Салаўянава паміраць у ліфце, бо вырашылі, што той п‘яны. https://nashaniva.com/403805 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403805

  9. У брэсцкім парку паставілі «цёплую лавачку» як на могілках Яна сваім выглядам адразу выклікала ў гараджан здзіўленне і мноства жартаў. https://nashaniva.com/403813 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403813

  10. Памёр Андрэй Салаўянаў Былому шматгадоваму вучонаму сакратару Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі было ўсяго 45 гадоў. https://nashaniva.com/403799 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403799

  11. У вёсцы на Гродзеншчыне можна купіць палову вуліцы за 315 рублёў У вёсцы ў Гродзенскай вобласці можна купіць адразу сем пустых дамоў па 45 рублёў кожны. Як выглядаюць амаль бясплатныя хаты? https://nashaniva.com/403808 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403808

  12. «Выключылася святло — і ўсё адбылося». Новыя сведчанні пра смерць Андрэя Паднябеннага ў калоніі Роўна год таму ў штрафным ізалятары магілёўскай калоніі № 15 загінуў 36‑гадовы палітвязень, бацька трох дзяцей Андрэй Паднябенны. У калоніі ён прабыў два гады. Асуджаны амаль на 17 гадоў пазбаўлення волі, ён прайшоў праз пастаянныя змяшчэнні ў ШІЗА, правакацыі з боку адміністрацыі, збіццё і спробы зламаць яго псіхалагічна. @viasna96 сабрала новыя сведчанні. https://nashaniva.com/403804 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403804

  13. Міліцыя назвала імёны людзей, якіх лічыць датычнымі да «Нашага дома» Вольгі Карач У гэтым «экстрэмісцкім фармаванні» сілавікі налічылі пяць чалавек. https://nashaniva.com/403803 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403803

  14. edited

    «Меркавана, загінуў. Эвакуяваць немагчыма». Мінскі аддзелачнік Аляксей не вернецца з вайны супраць Украіны Бацькі Аляксея Багатава пайшлі ў суд, каб прызнаць яго зніклым без вестак і хутчэй атрымаць выплаты. https://nashaniva.com/403798 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403798

  15. Стральба паміж ГУР і СБУ. Хто стаў прычынай канфлікту? У цэнтры гучнага канфлікту паміж украінскімі спецслужбамі апынуўся намеснік камандзіра Расійскага добраахвотніцкага корпуса, якога СБУ западозрыла ў сувязях з ФСБ. https://nashaniva.com/403797 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403797

  16. Момант жорсткага ДТЗ у Гродне трапіў на відэа: 18‑гадовы кіроўца, ратуючыся ад сутыкнення, некалькі разоў перакуліўся https://nashaniva.com/403794 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403794

  17. edited

    У расійскім Энгельсе расстралялі генерала дальняй авіяцыі, якая здзяйсняе бамбёжкі гарадоў Украіны Страляў матацыкліст у шлеме, які цікаваў каля катэджа, дзе жыве генерал. Кулі папалі ў галаву і жывот. https://nashaniva.com/403796 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403796

  18. Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу са спікерам і дэпутатамі Сейма Літвы Што абмяркоўвалі? https://nashaniva.com/403791 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403791

  19. Лукашэнка загадаў «добранька страсянуць» школьнікаў і «чаго б гэта ні каштавала, цалкам страсянуць» школы Аляксандр Лукашэнка сёння прыняў з дакладам міністра адукацыі Андрэя Іванца. https://nashaniva.com/403793 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403793

  20. edited

    На паляванні пад Гроднам егер застрэліў паляўнічага https://nashaniva.com/403792 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403792

  21. Older posts