Наша Ніва ✔

@nashaniva · tech · Belarusian · active

Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews

Subscribers 22K Subscribers, last 30 days: 22.1K → 22.1K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 49.2%10.8K avg views
Posting 40.8/day last 1 hour ago
Reactions per 1K views 17.0 ❤ 🤬 👍
  1. Беларусь і Расія дамовіліся па 107 са 110 пунктаў плана збліжэння на наступныя тры гады. Але самы важны падвіс Пра гэта сведчыць закрыты дакумент Мінэканомікі Беларусі, які атрымала @zerkalo_io пры дапамозе арганізацыі Belpol. Галоўным каменем спатыкнення застаўся адзіны рынак энерганосьбітаў. https://nashaniva.com/403760 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403760

  2. ВІДЭАНАВІНЫ: Рэйсы «Белавія» сталі смяротна небяспечнымі: падрабязнасці / Званкі Лукашэнку: што не так Сур’ёзная пагроза для беларусаў: як адрэагаваў Лукашэнка на важны ультыматум і што за праблемы чакаюць «Белавія»? Сын Лукашэнкі, загадкавае падарожжа і незразумелыя аварыі: новыя падрабязнасці мутнай гісторыі. Трагедыя ў Гомельскай вобласці: што здарылася? Як прыхільнік Лукашэнкі купіў шыкоўную кватэру: чатырохпакаёўка ў цынтры Мінска. Беларуса падазраюць у дыверсіі: што вядома? Усе дэталі шукайце ў новым відэа «Нашай Нівы». https://www.youtube.com/watch?v=kfH8CCvr9Fs

  3. Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы» Бізнэсвумен з Мінска шосты год ратуе беларусаў. Дом цыганскага барона, які яны з мужам планавалі перарабіць у гатэль, стаў прытулкам для ўцекачоў. https://nashaniva.com/400002 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/400002

  4. Трамп прапанаваў перайменаваць Армузскі праліў у свой гонар «Цяпер, калі ён знаходзіцца пад кантролем ЗША, можа, нам перайменаваць Армузскі праліў у праліў Трампа?» https://nashaniva.com/403758 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403758

  5. edited

    У Інданезіі новы падвесны мост перакуліўся падчас урачыстага адкрыцця. Людзі ўпалі з вышыні У вёсцы Маргачынта на Заходняй Яве ў Інданезіі падчас урачыстага адкрыцця новага падвеснага моста адбылося надзвычайнае здарэнне. Канструкцыя даўжынёй 60 метраў пачала моцна хістацца, а затым перакулілася набок пасля таго, як адзін з асноўных тросаў не вытрымаў нагрузкі. https://nashaniva.com/403754 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403754

  6. Памёр Іосіф Хаўратовіч Беларускаму гісторыку і кнігавыдаўцу было 96 гадоў. https://nashaniva.com/403748 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403748

  7. Польскія фермеры ўзялі ў арэнду 26 тысяч гектараў пад Слонімам. За пяць гадоў каровы сталі даваць у 6 разоў больш малака Каманда польскага медыяпраекта Agro Profil, прысвечанага сельскай гаспадарцы, апублікавала больш як гадзінны ролік пра падарожжа ў Беларусь. Аўтары канала наведалі гаспадарку «Радон Агра» ў Слонімскім раёне, якой кіруюць грамадзяне Польшчы, піша @radiosvaboda. https://nashaniva.com/403745 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403745

  8. Андрэй Пачобут сустрэўся ў Ватыкане з Папам Львом XIV Сустрэча адбылася 2 верасня ў Ватыкане пасля агульнай аўдыенцыі і доўжылася некалькі хвілін. Пасля яе былы палітвязень адчуў унутраны спакой. https://nashaniva.com/403746 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403746

  9. Бундэсвер упершыню выпрабаваў балістычную ракету Калі Германія прыме рашэнне аб закупцы ракеты Lora ізраільскай кампаніі Israel Aerospace Industries, яна стане першай балістычнай ракетай на ўзбраенні бундэсвера. https://nashaniva.com/403737 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403737

  10. Турчын прызнаўся ў праблемах беларускага экспарту Змены ў міжнароднай сітуацыі ўплываюць на беларускіх вытворцаў і прымушаюць шукаць альтэрнатыўныя маршруты для паставак за мяжу. https://nashaniva.com/403734 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403734

  11. Назад да ручкі і забарона на смартфоны: універсітэты вымушаныя змяняць фармат заняткаў і кантрольных, інакш ШІ не дае ні вучыць, ні праверыць Штучны інтэлект прымушае вядучыя ўніверсітэты свету пераглядаць звыклыя формы навучання і кантролю. Яны пачынаюць адмаўляцца ад эсэ, «хатніх праектаў» ды іншых работ, якія студэнт выконвае па-за аўдыторыяй. Выкладчыкі вяртаюцца да кантрольных у класе, напісаных ад рукі, замяняюць частку тэстаў вуснымі экзаменамі. Адначасова некаторыя ВНУ забараняюць у аўдыторыях ноўтбукі і смартфоны. https://nashaniva.com/403712 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403712

  12. Пяць тысяч амерыканскіх вайскоўцаў правялі 250 дзён у моры, а цяпер высадзяцца ў Тайландзе. Установы для дарослых рыхтуюцца Патая — адзін з цэнтраў начнога жыцця — рыхтуецца да вялізнага наплыву наведнікаў: пасля больш як 250 дзён у моры амерыканскі авіяносец USS Abraham Lincoln прышвартаваўся ў порце Лаем-Чабанг. На борце — каля пяці тысяч маракоў і марскіх пехацінцаў. https://nashaniva.com/403731 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403731

  13. edited

    Адзін з падазраваных у атацы на аэрапорт Лейпцыга — мужчына з Беларусі Пасля інцыдэнту з беспілотнікам з выбухоўкай у аэрапорце Лейпцыга 4 жніўня следчыя высветлілі асобы двух падазраваных, паведамляюць Süddeutsche Zeitung, NDR і WDR. Паводле даных гэтых выданняў, гаворка ідзе пра выхадца з Расіі з латвійскім пашпартам і мужчыну з Беларусі з расійскім пашпартам. https://nashaniva.com/403733 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403733

  14. Польская авіякампанія LOT патлумачыла залёт свайго самалёта ў Беларусь Звычайна еўрапейскія судны абгінаюць Беларусь, піша @mostmediaio. https://nashaniva.com/403725 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403725

  15. Рэдактарку дзяржаўнага выдавецтва асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» Мінскі гарадскі суд вынес прысуд 33‑гадовай Святлане Дзяўдзера. https://nashaniva.com/403724 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403724

  16. У Заслаўі над руінамі брамы XVI стагоддзя пабудуюць навес. Што вядома пра ўнікальны аб'ект і чаму прапанаваны праект — бессэнсоўны і шкодны Праект кансервацыі і музеефікацыі нядаўна адкапанай Вялікай уязной брамы Заслаўскага замка прадугледжвае ўзвядзенне навеса і стварэнне шматузроўневай агляднай пляцоўкі. Прызначаны зберагаць аб разбуральных ападкаў навес не здольны выканаць гэтую задачу, а лес металічных апор толькі шкодзіць гістарычнаму помніку. https://nashaniva.com/401424 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/401424

  17. Маці знайшла ў сына і выкінула чужы вэйп. За гэта хлопчыка абстралялі з пнеўматыкі https://nashaniva.com/403715 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403715

  18. У Расіі верталёт з прапагандыстамі і членам ЦВК жорстка сеў проста на аўтадарогу https://nashaniva.com/403723 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403723

  19. Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца Цяпер ужо мала хто ўспомніць, што 15 жніўня 2020 года з'явіўся канал «Telegram Беларусь». Гэта быў афіцыйны канал месенджара для беларускай аўдыторыі, якая выбухова вырасла на фоне блакіровак медыя і інтэрнэту. У канале было праведзенае тэставае апытанне «За каго вы галасавалі на выбарах?» толькі для беларускіх карыстальнікаў. Праз гады пра гэта ўспомнілі ў органах. https://nashaniva.com/403718 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403718

  20. У Кіеве адбылася перастрэлка паміж СБУ і вайскоўцамі ГУР. Ёсць параненыя СБУ паведамляе пра ўзброены напад на сваіх супрацоўнікаў, былы кіраўнік ГУР Кірыл Буданаў намякае на адваротныя абставіны. https://nashaniva.com/403719 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403719

  21. Older posts