Наша Ніва ✔

@nashaniva · tech · Belarusian · active

Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews

Subscribers 22K Subscribers, last 30 days: 22.1K → 22K −100 24h · −100 7d
Reach per post (ERR) 49.2%10.8K avg views
Posting 40.8/day last 3 hours ago
Reactions per 1K views 17.0 ❤ 🤬 👍
  1. Apple ў верасні збіраецца прэзентаваць першы складны айфон Мерапрыемства стане першай буйной падзеяй Apple пасля змены генеральнага дырэктара. https://nashaniva.com/403234 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403234

  2. «Кватэру зняць цяпер — без шанцаў». Як студэнты засяляюцца ў мінскія інтэрнаты У канцы жніўня абстаноўка каля студэнцкіх інтэрнатаў выглядае прыкладна аднолькава: ля ўваходу вырастаюць барыкады з валізак, сумкі з рэчамі трашчаць па швах. https://nashaniva.com/403242 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403242

  3. Украінскія каналы пішуць, што вайсковец забраў пасылку з OZON і тады адбыўся выбух Пацверджання, што выбухоўка была ў пакунку, пакуль няма.

  4. У Пецярбургу ўзарваўся аўтамабіль высокапастаўленага вайскоўца Мужчына загінуў на месцы, яго жонка — у рэанімацыі. https://nashaniva.com/403244 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403244

  5. edited

    У Крыме загінула пяцігадовая Багдана з Беларусі У судзе вырашылі, што на дзяўчынку ўпала шафа. Але ўласніца гасцініцы даводзіла, што дзяўчынка магла залезці на шафу і зваліцца зверху. https://nashaniva.com/403226 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403226

  6. Meta заплаціць 18 мільярдаў даляраў праз абвінавачанні ў шкодзе сацсетак для дзяцей Судовы працэс мог каштаваць Meta сотні мільярдаў даляраў. Але кампанія, якой належаць Facebook і Instagram, вырашыла не рызыкаваць і пайшла на адно з найбуйнейшых падобных пагадненняў у гісторыі ЗША. Цяпер ёй давядзецца не толькі плаціць, але і мяняць правілы для непаўналетніх карыстальнікаў. https://nashaniva.com/403239 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403239

  7. «Такіх клоўнаў назбіралася мноства». Ціханоўскі пайшоў у фэйсбук адказваць беларусам «Я магу рабіць усё што заўгодна. А некаторыя толькі брахаць і смярдзець». https://nashaniva.com/403238 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403238

  8. У Беларусі з 1 верасня ў школах пачнуць надглядаць вучняў, бацькоў і настаўнікаў Як супрацоўнікі міліцыі, так і сторажы цяпер могуць праводзіць надгляд як непаўналетніх, так і абсалютна ўсіх, хто заходзіць у школы. https://nashaniva.com/403237 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403237

  9. У Мінску ладзяць вялікі жаночы форум з Хакамадай — квіткі ад 250 рублёў, сярод спікераў псеўданавукоўка 12 верасня ў Мінску збіраюць дзве тысячы жанчын на вялікі форум. Беларускам прапануюць незвычайных выступоўцаў — ад расіянкі Ірыны Хакамады да псеўданавукоўкі, якая міксуе ядзерную фізіку з магіяй. https://nashaniva.com/403185 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403185

  10. Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю На паўночным Падляшшы ўсцяж сустракаеш сляды беларускасці — многія людзі там цвёрда трымаюцца сваіх каранёў. З паўднёвага Падляшша непалякаў выселілі ў 1947 годзе падчас аперацыі «Вісла», вярнуцца здолелі не ўсе. Там як у пустыні часам. Краіна Буга — гэта не толькі людзі, але і ашаламляльныя краявіды і нечаканыя асацыяцыі. А беларусы Падляшша і працавітыя, і разумныя, і «правільныя», як казалі нашы мамы. Кастамалоты—Кодань — Яблачын — Валадава — Голя — Белая Падляшская — Пратулін — Янаў — Гнойна — Мельнік — Грабарка — Супрасль. https://nashaniva.com/403116 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403116

  11. edited

    Абараняць Славянск і Краматорск даручана легендарным генералам Білецкаму і Пракапенку. Які план Украіны? Уладзімір Зяленскі заявіў пра стварэнне двух новых груповак войскаў, якія будуць адказваць за абарону Данецкай вобласці. Імі будуць камандаваць Героі Украіны Андрэй Білецкі і Дзяніс Пракапенка. Расія абрала менавіта гэты ўчастак фронту прыярытэтным для свайго наступу. https://nashaniva.com/403233 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403233

  12. У Нясвіжскім замку для турыстаў адкрылі падземныя хады і бастыёны У Нясвіжскім замку з'явіліся два новыя экскурсійныя маршруты, якія дазваляюць наведвальнікам трапіць у раней недаступныя часткі старажытнай рэзідэнцыі Радзівілаў. https://nashaniva.com/403225 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403225

  13. Пенсіянерка распавяла, як пад відам супрацоўнікаў райвыканкама яе ледзь не аблапошылі махляры Жанчына падрабязна апісала @nashaniva, як фэйкавыя супрацоўнікі райвыканкама захапілі яе вайбер і ледзь не дабраліся да банкаўскіх даных. https://nashaniva.com/402612 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402612

  14. edited

    Кіраўнік ЦРУ прылятаў у Маскву, каб папярэдзіць Расію аб недапушчальнасці атакі на краіны Балтыі — Politico Навіна пра паездку Джона Рэткліфа ў Расію выклікала буру здагадак у свеце, бо гэта першая вядомая паездка дырэктара ЦРУ ў сталіцу Расіі пры прэзідэнце Дональдзе Трампе. Папярэдні раз кіраўнік ЦРУ прылятаў у Маскву пяць гадоў таму, каб папярэдзіць Крэмль пра недапушчальнасць уварвання ва Украіну. Тады гэта было безвынікова. https://nashaniva.com/403230 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403230

  15. edited

    Сель у Непале і Тыбеце: каля 1500 чалавек загінулі ці зніклі. Большасць з іх — турысты, сярод іх 53 украінцы Прычынай катастрафічнай паводкі мог стаць велізарны кавалак лёду, які ўпаў у горную раку. https://nashaniva.com/403227 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403227

  16. ВІДЭАНАВІНЫ: Небяспечная хвароба ў Беларусі: каранцін увялі ў Гомельскай вобласці / Зварот міністра здзівіў усіх Нядобрыя сігналы: пра што можа сведчыць адзін сакрэтны візіт і чым усё гэта пагражае Беларусі і яе суседзям? Адкуль грошы ў Сяргея Ціханоўскага і з кім ён пачаў нечаканае змаганне? Што здарылася ў самалёце «Белавія»: экстранная пасадка і сумны фінал. Што прыдумаў дэпутат і паплечнік Лукашэнкі: важная ідэя Алега Гайдукевіча. Каранцін на Гомельшчыне: небяспечная хвароба зноў у Беларусі. Міністр унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў папярэдзіў сваіх: што чакае міліцыю? Вядомы ўраджэнец Беларусі знайшоў сваё каханне: што вядома? Усе падрабязнасці глядзіце ў новым відэа «Нашай Нівы». https://www.youtube.com/watch?v=gdlcpwRYvMU

  17. edited

    Не атрымліваецца заснуць? Дапамагчы можа перасадка калу У людзей, якія пакутуюць ад бессані, можа з’явіцца даволі незвычайны спосаб палепшыць сон. Кітайскія навукоўцы выявілі, што перасадка кішачнай мікрабіёты ад здаровых донараў патэнцыйна можа дапамагчы пры хранічных праблемах са сном. https://nashaniva.com/403024 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403024

  18. Колькі каштуе зняць жыллё для студэнта ў Мінску і іншых гарадах Напярэдадні новага навучальнага года ў Беларусі прыкметна вырас попыт на арэнду жылля для студэнтаў. У жніўні колькасць аб'ектаў са статусам «здадзена» павялічылася амаль на 20% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. https://nashaniva.com/403223 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403223

  19. У Жлобінскім раёне пасябравалі свойскі конь і дзікі алень Алень рэгулярна прыходзіць з лесу да каня і жывёлы разам пасвяцца, піша @sztodzien. https://nashaniva.com/403224 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403224

  20. Фота палітзняволенай выкарыстоўваюць у дадатку для знаёмстваў У дадатку для знаёмстваў Globi @mediazona_by знайшла профіль, у якім яўна без дазволу выкарыстаная фатаграфія беларускай палітзняволенай Яны Пінчук. https://nashaniva.com/403211 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403211

  21. Older posts