Наша Ніва ✔

@nashaniva · tech · Belarusian · active

Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews

Subscribers 22K Subscribers, last 30 days: 22.1K → 22K −100 24h · −100 7d
Reach per post (ERR) 49.2%10.8K avg views
Posting 40.8/day last 4 hours ago
Reactions per 1K views 17.0 ❤ 🤬 👍
  1. Мужчыны Шапэна. Новае даследаванне расказвае пра асабістае жыццё кампазітара Польскі кампазітар Фрэдэрык Шапэн кахаў мужчын, пісаў ім любоўныя лісты і прысвячаў музыку. Да такой высновы прыйшоў нямецкі музычны журналіст і піяніст Морыц Вэбер, які вывучыў каля 800 захаваных лістоў, а таксама матэрыялы польскіх і парыжскіх архіваў. https://nashaniva.com/403085 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403085

  2. «Хто сёння табе гарантуе, што пройдзеш кантроль?» Як беларусы дабіраюцца з Польшчы на радзіму праз Грузію і Расію Арцём жыве ў Польшчы, Максім — таксама. Абодвум перыядычна прыходзіцца ездзіць у Беларусь. Але яны выбіраюць доўгі шлях дадому — праз Грузію і Расію, каб не перасякаць беларуска-польскую граніцу. Ні на аднаго з мужчын на радзіме не заведзена крымінальных спраў, але ўсё ж такі яны спрабуюць знізіць рызыкі. Яны расказалі @mostmediaio пра свае маршруты. https://nashaniva.com/403136 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403136

  3. Памерла легенда кантры-музыкі Долі Партан Ёй было 80 гадоў. https://nashaniva.com/403137 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403137

  4. Легендарны баксёр Тэрэнс Кроўфард падарыў Уладзіміру Зяленскаму шчанюка. Яго радавод і мянушка нясуць глыбокі сэнс Тэрэнс Кроўфард з першых дзён вайны падтрымлівае Украіну. https://nashaniva.com/403138 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403138

  5. Яшчэ два спадарожнікі з расійскага аналага Starlink не змаглі падняцца на сваю арбіту У расійскай спадарожнікавай сістэмы «Рассвет», якую ствараюць як уласны аналаг Starlink, узніклі новыя праблемы. https://nashaniva.com/403127 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403127

  6. Навумчык рэзка адказаў «абвяргацелю» Цыганкову «Не было б БНФ — не было б і сесіі. Не сабраліся б на яе камуністы». https://nashaniva.com/403134 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403134

  7. Ціханоўскі: Ютуб выплаціў мне амаль $40 тысяч рэкламнага даходу, налічанага яшчэ за 2020 год На святкаванне дня нараджэння ў Лос-Анджэлесе ён, кажа, патраціў $130 — на газіроўку і некалькі бутэлек алкаголю. https://nashaniva.com/403131 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403131

  8. Галоўнае за 25 жніўня У закрытай справаздачы аналітыкаў Сбербанка верагоднасць перамогі Расіі ў вайне супраць Украіны ацанілі на 7% Беларус не атрымае $40 тысяч за сына, які загінуў на фронце. Былая жонка і ўнучка аказаліся спрытнейшымі «Калі вы пазакрываеце я**льнікі»: злоўлены на допінгу амапавец з Гродна паказаў сваё высокакультурнае аблічча Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды «Еўропа не можа дазволіць сабе страціць аніводную нацыю». Зяленскі адказаў на віншаванне Ціханоўскай Допыты і пагрозы. Што адбываецца са студэнтамі ЕГУ пасля прызнання ўніверсітэта «экстрэмісцкім» Беларусы прывезлі з Капенгагена «крыж каралевы Сафіі». Гісторыкі называюць яго біжутэрыяй за 4000 еўра Расійская спявачка Вікторыя Дайнека мала таго што пракацілася з канцэртамі па акупаваных тэрыторыях, дык яшчэ і пастраляла Канапацкая назвала Пуціна, Зяленскага і Пашыняна злоснымі — «бо недамеркі» Былая жонка Паўла Харланчука прызналася, што ў яе ўнутры «ўсё яшчэ пустата»

  9. Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды У Дзмітрыя Пятровіча засталіся двое дзяцей. https://nashaniva.com/403129 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403129

  10. Праўнук Беніта Мусаліні дэбютаваў у гульнях за рымскі «Лацыа» на стадыёне, які адкрываў ягоны прадзед 23‑гадовы абаронца Рамана Фларыяні Мусаліні, праўнук італьянскага дыктатара Беніта Мусаліні, дэбютаваў за асноўную каманду рымскага «Лацыа» ў матчы чэмпіянату Італіі супраць «Балоньі». https://nashaniva.com/403124 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403124

  11. edited

    ВІДЭАНАВІНЫ: Блізкія да Лукашэнкі людзі трапілі ў сур'ёзны скандал: падрабязнасці крымінальнай драмы Беларускія дыпламаты ці сваякі Лукашэнкі: што вядома пра крымінальную гісторыю, у якой засвяціліся загадкавыя беларусы? Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын застаўся без самалёта: дзе заўважылі ўрадавы борт? Новы загад Лукашэнкі: што адбываецца па ўсёй Беларусі? Беларусам паднялі пенсіі: указ ужо падпісаны, але што тут не так? Новы медаль Лукашэнкі: прыдумаў узнагароду, якая насмяшыла ўсіх. Пад Мінскам прадаюць дом скандальна вядомага бізнэсмена: дзікая гісторыя, якая скончылася нічым. Дзіўныя госці сустрэліся з беларускім міністрам. Зарплата беларускага калгасніка здзівіла ўсіх: што здарылася? Усе падрабязнасці глядзіце ў новым відэа «Нашай Нівы». https://www.youtube.com/watch?v=k2n6F7pDCjc

  12. ЗША папрасілі Украіну не біць па Расіі, пакуль там дырэктар ЦРУ Зрэшты, яго самалёт ужо вылецеў з Масквы. https://nashaniva.com/403125 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403125

  13. «Лірыка пра тое, што 25 жніўня 1991 года нехта прыгожа выступіў, і ўсе памянялі свае погляды — гэта для мастацкага кіно» Кожны раз, калі я чую рамантычную версію нашай гісторыі 1991 года пра Давіда і Галіяфа, пра тое, як 30 чалавек БНФ перамаглі кансерватыўную наменклатурную большасць, адчуваю пэўную няёмкасць. Бо праз сімпатыі да апазіцыі БНФ не хочацца гэта і абвяргаць, але разам з тым усё-такі пажадана, каб пры ацэнцы гістарычных падзей існавала пэўная аб’ектыўнасць, піша журналіст Віталь Цыганкоў. https://nashaniva.com/403120 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403120

  14. «Алеся» сыходзіць у гісторыю. Ліквідуюць адно з найстарэйшых трыкатажных прадпрыемстваў Беларусі Фабрыка, якая вядзе сваю гісторыю з 1961 года, ужо некалькі гадоў не працуе па сваім асноўным профілі, а яе тэрыторыю ў цэнтры Мінска плануюць пераўтварыць у жылы квартал, піша @belrynok. https://nashaniva.com/403109 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403109

  15. На амерыканскім самалёце ў Маскву прыляцеў дырэктар ЦРУ Паводле даных Flightradar24, перад гэтым самалёт 23 жніўня прыляцеў у Рыгу. Пачатковым пунктам яго маршруту быў пазначаны Кэмп-Спрынгс у штаце Мэрыленд, дзе знаходзіцца авіябаза Эндрус. https://nashaniva.com/403118 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403118

  16. Украіна атрымала партыю ракет да Patriot Паводле слоў Уладзіміра Зяленскага, боепрыпасаў прыйшло пакуль няшмат, таму Украіне патрэбныя дадатковыя пастаўкі. https://nashaniva.com/403113 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403113

  17. Беларус не атрымае $40 тысяч за сына, які загінуў на фронце. Былая жонка і ўнучка аказаліся спрытнейшымі Аляксандр Якубоўскі даўно кінуў сям'ю, а як сталі раздаваць грабавыя, то запісаўся ў чаргу. Маўляў, аліменты ж плаціў — дык хай і яму нешта перападзе. https://nashaniva.com/403110 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403110

  18. На «Камунарцы» расказалі, калі вернуць на цукеркі смачную глазуру Беларусы апошнім часам нярэдка крытыкавалі «Камунарку» за смак глазуры на цукерках. Некаторыя нават прасілі прадпрыемства вярнуць ранейшы варыянт, які лічаць больш смачным. https://nashaniva.com/403111 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403111

  19. НАСА заплаціла стартапу $30 мільёнаў, каб уратаваць тэлескоп Swift. Цяпер апарат, які дваццаць гадоў назіраў за гібеллю зорак, сам згарыць у атмасферы Аперацыя па выратаванні ўнікальнага касмічнага тэлескопа, якую планавалі ажыццявіць з дапамогай прыватнага буксіра, завершана датэрмінова. Тэхнічныя непаладкі на борце ратавальнага апарата зрабілі немагчымым бяспечны захоп і змяненне арбіты абсерваторыі. У выніку навуковая місія спыняецца, а сам апарат бліжэйшым часам згарыць пры падзенні на Зямлю. https://nashaniva.com/402906 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402906

  20. «Не тыкай мне ў твар пальцам, а то ўкушу» — «Ну кусай!» А яна і ўкусіла. Беларуса пасадзілі за жорсткае збіццё жонкі ў Расіі Ашалелы Павел Сяргееў тройчы ўдарыў жанчыну кулаком у твар, а калі яна ўпала, дабіваў нагамі. https://nashaniva.com/403095 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403095

  21. Older posts