Наша Ніва ✔

@nashaniva · tech · Belarusian · active

Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews

Subscribers 22K Subscribers, last 30 days: 22.1K → 22K −100 24h · −100 7d
Reach per post (ERR) 49.2%10.8K avg views
Posting 40.8/day last 5 minutes ago
Reactions per 1K views 17.0 ❤ 🤬 👍
  1. edited

    Жыхара Гомеля пазбавілі выплат за сына, які загінуў на фронце 59‑гадовы ўраджэнец Украіны Эдуард Гурэнка не ў свой час кінуў сям'ю. Цяпер былая жонка забрала ўсе грабавыя на Дзяніса сабе. А гэта больш за $120 тысяч. https://nashaniva.com/402770 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402770

  2. Украіна папрасіла Ілана Маска дазволіць выкарыстанне Starlink для нанясення ўдараў па тэрыторыі Расіі на глыбіню да 200 кіламетраў У зону 200 км ад міжнародна прызнанай мяжы Расіі і Украіны трапляюць буйныя расійскія гарады, у тым ліку Бранск, Курск, Белгарад, Варонеж, Растоў-на-Доне і Краснадар. https://nashaniva.com/402768 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402768

  3. Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы Праз паліўны крызіс Расія шукае, дзе можна закупіць паліва. І хоць беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы атрымалі шанец нарасціць пастаўкі нафтапрадуктаў у Расію, іх магчымасці зарабіць на гэтым абмежаваныя. https://nashaniva.com/402623 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402623

  4. Украінскія беспілотнікі атакавалі Перм. Гарыць НПЗ Пермскія СМІ публікуюць відэа, на якіх над горадам гучыць сірэна. https://nashaniva.com/402764 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402764

  5. У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней Страчаны палац княжацкага роду плануюць часткова аднавіць, зрабіўшы барочную надбудову над захаваным аднапавярховым помнікам архітэктуры пачатку XX стагоддзя. Адбудова палаца дазволіць аднавіць маштаб і цэласнасць гістарычнага квартала. https://nashaniva.com/402659 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402659

  6. edited

    Паляўнічыя на Алтаі забілі 12 мядзведзяў пасля нападу аднаго на турыстку Адзін з забітых мядзведзяў, верагодна, быў тым, які забіў турыстку. https://nashaniva.com/402762 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402762

  7. Сабаленка захавала першы радок у сусветным тэнісе Алене Рыбакінай не ўдалося змясціць беларуску па выніках турніру ў Цынцынаці. Арына трымае першае месца ўжо год і 10 месяцаў. https://nashaniva.com/402758 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402758

  8. ВІДЭАНАВІНЫ: Дэпутат уцёк ад Лукашэнкі і яго сілавікоў: каго раптам абвясціла ў вышук міліцыя Беларусі Дэпутат уцёк ад Лукашэнкі і міліцыі: што здарылася і дзе цяпер хаваецца «Чалавек года Магілёўскай вобласці». Новыя важныя дакументы: указ Лукашэнкі і пастанова, якую падпісаў прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын. Што здарылася ў Гомельскай вобласці і што змянілі беларускія ўлады? Замест свята — у СІЗА: у чым вінавацяць маладую беларуску і чаму яна скардзіцца на чыноўнікаў і дыпламатаў Лукашэнкі? Мужчына пайшоў шукаць пасольства Беларусі і знік: загадкавая гісторыя. Усе падрабязнасці глядзіце ў новым відэа «Нашай Нівы». https://www.youtube.com/watch?v=HHYOkbWklYc

  9. Кіеў рыхтаваў другое «Павуцінне» супраць аэрапортаў Масквы, але план спынілі Паводле інфармацыі выдання The Atlantic, у пачатку 2026 года ўкраінскае кіраўніцтва разглядала магчымасць правядзення маштабнай аперацыі з выкарыстаннем дронаў са штучным інтэлектам, мэтай якой было надоўга спыніць працу аэрапортаў Масквы і прылеглых да сталіцы расійскіх аэрапортаў. Праект атрымаў кодавае імя M&Ms. https://nashaniva.com/402753 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402753

  10. У Бельгіі прадавец аўтамабіляў афіцыйна стаў прынцам 26‑гадовы бельгіец Клеман Вандэнкеркхове афіцыйна стаў лічыцца сынам прынца Ларана — малодшага брата караля Бельгіі Філіпа. https://nashaniva.com/402740 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402740

  11. Лесвіцу салона прыгажосці ў Маладзечне апанавалі вужы Змеі паводзяць сябе спакойна і не праяўляюць агрэсіі, аднак іх прысутнасць моцна палохае жанчын, якія прыходзяць у салон. https://nashaniva.com/402746 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402746

  12. Украінцы, якія ваявалі за Расію і былі ўзятыя ў палон, расказалі, чаму працягваюць яе любіць «Яны вельмі прарасійска настроеныя, а самі не маюць выразнага адчування, кім сябе лічаць», — кажа Пятро Яцэнка з Каардынацыйнага штаба па пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі. https://nashaniva.com/402752 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402752

  13. Кітаец зарабіў за месяц амаль 9 тысяч даляраў, назіраючы за аблокамі Плацілі за тое, каб ён жыў на гары, назіраў за морам аблокаў і штодня здымаў відэа. https://nashaniva.com/402747 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402747

  14. edited

    Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі Пры дапамозе Belpol у распараджэнні @zerkalo_io аказаліся дакументы, з якіх вынікае, што са студзеня па май гэтага года ў Беларусі памерлі як мінімум дзевяць пацыентаў. Усім ім падчас аперацыі на сэрцы ўводзілі індыйскі прэпарат, партыю якога Мінздароўя пазней загадала выключыць з абарачэння. Прычына шакіруе — у ін'екцыях знайшлі бактэрыі. https://nashaniva.com/402748 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402748

  15. Дзяржаўны доўг ЗША паставіў новы гістарычны рэкорд 20 жніўня 2026 года дзяржаўная запазычанасць Злучаных Штатаў дасягнула прыкладна $40,05 трыльёна. Такім чынам, быў пераадолены чарговы гістарычны рубеж. Для параўнання: $30 трыльёнаў амерыканскі дзярждоўг перасягнуў каля чатырох з паловай гадоў таму, а дзесяць гадоў таму ён складаў прыкладна $19,4 трыльёна. https://nashaniva.com/402744 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402744

  16. edited

    Галоўнае за 20 жніўня Пасля беларускай вёскі Шнайдэраў больш не бянтэжыць пытанне ЛГБТ. Сям'я з Германіі, якая стала героямі прапаганды, вяртаецца ў ЕС «Белпол» апублікаваў расследаванне пра беларускіх шпіёнаў пад дыппрыкрыццём у Азіі, Афрыцы і Амерыцы. Хто яны? Поўны спіс У Санкт-Пецярбургу ў вадзе знайшлі цела з адсечанай рукою. Аказалася, гэта экс-басіст гурта «Кукрыніксы» «Загадалі раздзецца і ўключылі відэарэгістратары». Беларуска расказала пра новую практыку надглядаў на мяжы «Даволі крута!» Вінаградаў апублічыў, колькі грошай і дапамогі атрымаў як вызвалены палітвязень «Страшны трэск і грукат». На світанку Гомель разбудзілі гучныя гукі ў небе «Нікуды я ад яе не магу збегчы». Гісторыя сяброўства Марфы Рабковай і Насты Лойкі «Знік без звестак» вельмі малады беларускі наёмнік Акадэмія навук рыхтуе археалагічную карту Мінска. Апошнія знаходкі на Менцы ўносяць значныя карэктывы ў гісторыю горада Малако без каровы: ізраільскія навукоўцы навучылі расліны вырабляць малочны бялок

  17. У Івацэвіцкім раёне мужчына дзеля забавы абстраляў з пнеўматыкі раварыста Малады чалавек апусціў шкло з боку пасажырскага месца і без усялякай прычыны зрабіў па раварысту не менш за тры стрэлы з пнеўматычнага пісталета. https://nashaniva.com/402743 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402743

  18. Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам М'янмы ў сябе дома Асноўная, афіцыйная частка візіту адбудзецца 21 жніўня ў Палацы Незалежнасці. https://nashaniva.com/402742 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402742

  19. ВІДЭАНАВІНЫ: Дэпутат уцёк ад Лукашэнкі і яго сілавікоў: каго раптам абвясціла ў вышук міліцыя Беларусі Дэпутат уцёк ад Лукашэнкі і міліцыі: што здарылася і дзе цяпер хаваецца «Чалавек года Магілёўскай вобласці». Новыя важныя дакументы: указ Лукашэнкі і пастанова, якую падпісаў прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын. Што здарылася ў Гомельскай вобласці і што змянілі беларускія ўлады? Замест свята — у СІЗА: у чым вінавацяць маладую беларуску і чаму яна скардзіцца на чыноўнікаў і дыпламатаў Лукашэнкі? Мужчына пайшоў шукаць пасольства Беларусі і знік: загадкавая гісторыя. Усе падрабязнасці глядзіце ў новым відэа «Нашай Нівы». https://www.youtube.com/watch?v=HHYOkbWklYc

  20. Anthropic дадала вадзяныя знакі ў Claude — распрацоўшчыкі адразу выпусцілі «сціркі» Некаторыя інструменты з’явіліся праз некалькі дзён пасля анонсу кампаніі і ўжо набралі тысячы карыстальнікаў, піша @devby. https://nashaniva.com/402733 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402733

  21. Older posts