У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека Каралавыя атолы Бікан і Бакак, што ўваходзяць у склад Маршалавых Астравоў, лічацца аднымі з найбольш некранутых экасістэм у рэгіёне, а магчыма, і ва ўсім свеце. Там сустракаюцца гіганцкія малюскі з паласатымі, падобнымі да зебравых, ракавінамі, рыбы-папугаі з галовамі, якія нагадваюць буйвалавыя, а таксама зялёныя марскія чарапахі. https://nashaniva.com/409042 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/409042