Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра Праверка гучнай гіпотэзы пра тое, што ў міжваенны час польскія даследчыкі таемна схавалі косткі вялікага князя літоўскага ў замураваным калідоры пад капліцай Святога Казіміра, завяршылася за адзін дзень. Скептыцызм прафесійных гісторыкаў цалкам пацвердзіўся, аднак урад Літвы ўжо рыхтуе маштабную праграму даследавання іншых сутарэнняў сабора. https://nashaniva.com/408634 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/408634