Доўгачаканае аднаўленне сядзібы паплечніка Касцюшкі ў Відзах-Лаўчынскіх абярнулася заменай драўляных сцен на керамзітабетон Закінуты класіцыстычны палацык Ваўжэцкіх і Мінейкаў у Браслаўскім раёне пасля продажу прыватнаму інвестару пачалі актыўна рамантаваць. Аднак здымкі з будаўнічай пляцоўкі паказалі, што замест навуковай рэстаўрацыі ў помніку архітэктуры збілі гістарычную тынкоўку з магчымымі роспісамі, вывернулі каменныя прыступкі і ўставілі жалезныя трубы на месцы драўляных калон порціка. https://nashaniva.com/408614 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/408614