У гістарычным цэнтры Магілёва за паўмільёна даляраў прадаюць ружовы будынак ваенкамата Гарадскія ўлады вырашылі прадаць з аўкцыёну комплекс з трох двухпавярховых будынкаў у самым цэнтры Магілёва, якія апусцелі пасля пераезду вайсковага камісарыята на новую пляцоўку. Два з трох карпусоў з'яўляюцца помнікамі архітэктуры XIX стагоддзя і маюць няўлічаныя перабудовы, якія новаму ўласніку абяцаюць дараваць і не лічыць самабудам. https://nashaniva.com/408508 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/408508