Дзяды. Так выглядаюць у гэтую хвіліну віленскія могілкі Росы і беларускія магілы на іх На відэа — агульны від на могілкі Росы, калі глядзець з месца спачыну архітэктара Лявона Вітан-Дубейкаўскага. Справа — капліца Каліноўскага і паўстанцаў. Лампадкі запаленыя каля помніка адраджэнцам, стваральнікам «Нашай Нівы» Івану і Антону Луцкевічам, помнікаў Альбіну і Канстанціну Стаповічам, на магіле Уладзіслава Сыракомлі, каля кенатафа Францішка Аляхновіча.