Экзіт-полы ў Ізраілі паказваюць нічыю Ані ўрадавы, ані апазіцыйны блокі не набіраюць большасці ў Кнесеце, піша партал Ynet. Яўка была рэкорднай, асабліва сярод арабскай меншасці. Арабскія партыі набіраюць рэкордную колькасць месцаў — каля 17 са 120. «Лікуд» Нетаньяху застаецца на першым месцы сярод партый, але ўрадавая кааліцыя, як выглядае, атрымае менш месцаў, чым на мінулых выбарах. Але і апазіцыя будзе няздольная стварыць урад большасці без арабскіх галасоў.