Памёр Кастусь «Кузя» Іваноў Пра яго смерць паведамілі сябры ў сацсетках. Прычынай смерці называюць анкалогію. Ëн быў актывістам «Зубра» і «Еўрапейскай Беларусі». У 2000-х яго не раз затрымлівалі за палітычную дзейнасць. Яму было 40 гадоў, ён толькі тыдзень не дажыў да 41-га дня нараджэння. «Побач з табой было лёгка і дзецям, і жывёлам, і людзям», — напісала ў ФБ Галіна Ляшкевіч.